Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў ЗША, Эўразьвязу, Расеі і Ўкраіны сустрэнуцца на наступным тыдні, каб абмеркаваць крызіс ва Ўкраіне.
У дыскусіі прымуць удзел дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, шэф эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан, міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і ягоны ўкраінскі калега Андрэй Дзешчыца.
Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
«Эштан працягвае дыпляматычныя намаганьні, накіраваныя на дээскаляцыю сытуацыі ва Ўкраіне. У гэтым кантэксьце на наступным тыдні яна сустрэнецца зь міністрамі замежных спраў ЗША, Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны», — паведаміла яе прэс-сакратарка Мая Качыянчыч.
Дэталі сустрэчы, месца правядзеньня якой указана не было, яшчэ прапрацоўваюцца, паведаміла крыніца ў Эўразьвязе.
У Дзярждэпартамэнце ЗША паведамілі, што ў тэлефоннай размове ў панядзелак Кэры і Лаўроў абмеркавалі скліканьне ў найбліжэйшыя дзесяць дзён прамых перамоваў паміж Украінай, Расеяй, ЗША і Эўразьвязам, закліканых разрадзіць абстаноўку.
На перамовах у Парыжы 30 сакавіка Кэры і Лаўроў абмяркоўвалі шляхі ўрэгуляваньня крызысу ва Ўкраіне. Тады Кэры заявіў Маскве, што дасягненьне прагрэсу залежыць ад адводу расейскіх войскаў ад мяжы з Украінай.
Крыніцы ў Эўрапейскім зьвязе таксама паведамляюць аб стварэньні групы падтрымкі, якая будзе дапамагаць Кіеву ў стабілізацыі эканомікі і палітычнай сытуацыі.
Група падтрымкі Эўрапейскага зьвязу, аб’ява аб стварэньні якой чакаецца ў сёньня, будзе складацца зь «некалькіх дзясяткаў чалавек», якія павінны выпрацаваць прыярытэты для Ўкраіны. Група падтрымкі павінна будзе высьветліць і ўзгадніць з украінскімі ўладамі меры падтрымкі і дапамогі, неабходныя для стабілізацыі эканомікі і палітычнай сытуацыі, дапамагаць з ажыцьцяўленьнем рэформаў.
Сфэра працы групы можа быць распаўсюджаная на Грузію і Малдову, якія таксама дамагаюцца больш цесных адносін з Эўрапейскім зьвязам. Група будзе прыцягваць экспэртаў з розных дзяржаў-сябраў ЭЗ і працаваць з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.