Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што да беспарадкаў ва ўсходніх абласьцях Украіны датычныя агенты расейскіх спэцслужбаў.
Ён адзначыў, што цяпер ЗША могуць увесьці больш жорсткія санкцыі.
Новыя санкцыі супраць Расеі могуць закрануць энэргетыку, здабычу карысных выкапняў і банкаўскую сфэру.
Паводле Кэры, дзеяньні Расеі на тэрыторыі ўсходняй Украіны могуць стаць «штучнай падставай» для ўварваньня расейскіх войскаў, як гэта было ў Крыме.
На наступным тыдні Кэры мае намер зноў сустрэцца з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым для новых перамоваў па Ўкраіне, паведамляе ВВС.
Кэры заявіў, што дасягнуў дамоўленасьці з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым аб правядзеньні чатырохбаковай сустрэчы па Ўкраіне на наступным тыдні ў Эўропе. У ёй возьмуць удзел таксама прадстаўнікі Ўкраіны і ЭЗ, паведамляе Інтэрфакс.