Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.
У 1973 годзе нарэшце закончыўся арганізацыйны крызыс, які Радыё Свабода і Радыё Свабодная Эўропа перажывалі некалькі апошніх гадоў. У гэтым годзе абедзьве радыёстанцыі былі выведзеныя з-пад фінансавай апекі ЦРУ і былі перададзеныя пад кіраваньне адмыслова створанаму Камітэту Міжнароднага Радыёвяшчаньня. Ад таго часу фінансаваньне Радыё Свабода і Свабодная Эўропа ажыцьцяўлялася адкрыта праз амэрыканскі кангрэс.
Савецкі Саюз тым часам перажываў свае апошнія адносна беспраблемныя гады, аднак ідэалягічнае супрацьстаяньне з Захадам ня слабла. Заходнія радыёстанцыі надалей і небеспадстаўна разглядаліся як небясьпечная крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі. Заходнія галасы між іншага нямала прычыніліся да пашырэньня ў Савецкім Саюзе палітычнага іншадумства, якое наагул цяжка было сабе ўявіць без існаваньня радыё.
***
Сёньня мы пагаворым на тэму, якая ўжо некалькі разоў закраналася ў нашых нанейшых перадачах — а менавіта пра культуру слуханьня заходніх радыёстанцыяў на кароткіх хвалях. Культура гэтая квітнела ў краінах гэтак званага сацыялістычнага лягеру, у тым ліку і ў Беларусі, у 50-80-х гадох мінулага стагодзьдзя, а сёньня з шматлікіх аб’ектыўных прычынаў памалу памірае. Вось жа і варта нагадаць нашым слухачам пра тое, што значыла радыё з кароткімі хвалямі некалькі дзесяцігодзьдзяў таму. Сёньня ў нас у гасьцях — лінгвіст палітык Вінцук Вячорка, у чыім жыцьці слуханьне радыё адыграла надзвычай важную ролю...
«Думаю, як і для многіх, для мяне вакном у сьвет, абмежаваны тыні афіцыйнымі газэтамі, што выпісвала сям’я, было зялёнае вока дакладнай настройкі лямпавага прыёмніка. У нас дома такога не было, але былі ў некаторых знаёмых. І менавіта з гэтага прыёмніка, круцячы наладку, я ўпершыню пачуў згукі няведамых мне моваў, назовы ведамых з мапы гарадоў, і такім чынам была агульная зачараванасьць радыё як мастком у шырокі сьвет. І сталеючы, ужо больш сьведама шукаючы альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі, я, натуральна, ня мог не дабрацца да кароткіх хваляў і да станцыяў, якія гаварылі на зразумелых мовах, але гаварылі зусім ня тое, што можна было пачуць з радыёкропкі, з орвэлаўскага тэлескрына, пра які, зрэшты, мы тады таксама ня ведалі. Я на першы ж свой падлеткавы заробак купіў VEF — гэта была найгалаўнейшая тэхнічная мара майго дзяцінства і падлеткавага ўзросту. А датуль — выпрошваў прыёмнікі з кароткімі хвалямі ў тых, у каго яны былі, на пару дзён, нават на ноч, і ў такім разе сядзеў усю ноч і вышукваў, вылоўліваў, прабіваўся скрозь перашкоды і глушэньне».
Аўтэнтычны эфір 1973 году: фрагмэнт літаратурнай перадачы ...
***
Палітыка
Вялікая Брытанія, Ірляндыя і Данія ўступаюць у Эўрапейскую Эканамічную Супольнасьць. — Віетнам і ЗША падпісваюць пагадненьне аб спыненьні агню. — У Чылі генэрал Піначэт адхіляе ад улады прэзыдэнта Сальвадора Альендэ. — Эгіпэт і Сырыя нападаюць на Ізраіль падчас юдэйскага сьвята Суднага Дня. — Арганізацыя Краінаў-Экспартэраў нафты ўзьнімае на 70% цэны на нафту за падтрымку Захадам Ізраілю ў вайне Суднага Дня — пачатак нафтавага крызысу.
Навука і тэхналёгія
Распрацаваны пратакол перадачы дадзеных паміж кампутарамі, які праз 10 гадоў будзе пакладзены ў аснову камунікацыйнага прынцыпу Інтэрнэту. — Распрацаваная тэхналёгія магнітнага рэзанансу. — Пачала працу ў космасе першая амэрыканская масьмічная станцыя Skylab.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная аўстралійскаму пісьменьніку Патрыку Ўайту. Выходзяць раманы «Вясёлка гравітацыі» Томаса Пінчана, «Сьняданак чэмпіёнаў» Курта Вонэгута, «Архіпэляг ГУЛаг» Аляксандра Салжаніцына.
Песьня году — Smoke On The Water / Deep Purple
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Вінцук Вячорка працягвае...
«Памятаю, як я ўпершыню пачуў Беларускую службу Радыё Свабода. Я сядзеў доўга, рыхтаваў, здаецца, крэсьленьне, якога ніколі не любіў, але ў нашай школе была спэцыялізацыя ў гэтым крэсьленьні, і таму я надта не сьпяшаўся і гадзіне а 2-й ночы адной рукой трымаў райсфэдэр, а другой круціў ручку таго самага VEFа. І раптам на 52-м дыяпазоне скрозь суцэльнае ватнае глушэньне ўчуў нейкае беларускае слова — я ўжо ня памятаю, якое гэта было слова, але яно было не расейскае і ня польскае. І тут я зразумеў, што пацэліў! І ад таго часу, дакуль у мяне хапала моцы датрымаць да 1-й гадзіны ночы, я на гэтым 52-м дыяпазоне адлоўліваў выпуск навінаў, Арсеня Загорнага, Язэпа Барэйку, тое, што пасьпяваў — канспэктаваў, сёе-тое спрабаваў запісаць на касэтовы магнітафон (гэта было ўжо пазьней, калі разжыўся касэтовым магнітафонам, і ўжо потым з магнітафону канспэктаваў у адмысловы нататнік). Карацей кажучы, Радыё Свабода — дзеля таго, што глулшылі яго адмыслова, магутна, ватна ў параўнаньні з усімі іншымі станцыямі — яно было найбольш ахутанае і таямніцаю, і шармам найбольш праўдзівага».
Наш архіў. З аўтэнтычнага эфіру 1973 году паслухайце фрагмэнт перадачы, прысьвечанай гадавіне паўстаньня Кастуся Каліноўскага ...
***
• У Магілёве заснаваны тэхналягічны інстытут.
• У Заслаўі адбываюцца перамовы паміж Леанідам Брэжневым і Жоржам Пампіду.
• Пімену Панчанку прысвоенае званьне народнага паэта Беларусі.
• Створанае Вілейскае вадасховішча.
• У Менску адчынены Палац Мастацтваў.
• У космас ляціць першы беларус — Пятро Клімук.
Менскі эфір 1973 году. Гучыць адзін зь берарускіх гітоў 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя — песьня Ігара Лучанка Верасы ў выкананьні Віктара Вуячыча...
***
Тэма нашай сёньняшняй перадачы — амаль забытая ўжо сёньня культура слуханьня радыё на кароткіх хвалях. Пра тое, як ён слухаў заходнія галасы, распавядае сёньня Вінцук Вячорка:
«Памятаю, перадавалі ў Беларускай службе цэлыя інструкцыі — як можна ў пакоі, выкарыстоўваючы драты, стварыць аб’ёмную антэну, каб унікнуць глушэньня. На вялікі жаль, я ня здолеў пачуць усе перадачы, бо гэта быў сэрыял, і так і ня здолеў такую антэну вырабіць. Але затое, абхадзіўшы ўсю хату — бліжэй да вокнаў, там, дзе праходзяць усялякія трубы ў ванным пакоі — я знайшоў найбольш аптымальнае месца, дзе прынамсі на пачатку, калі глушэньне толькі падбіралася да адпаведнае частаты, можна было нармальна чуць перадачу. Стаў вывозіць прыёмнік за горад — у лес, асабліва добра прыём ішоў тады, калі ўзьнікаў цень паміж глушылкамі (якія, як мы цяпер ведаем, месьціліся ў Менску каля касьцёлу Сьвятога Роха) і тым месцам, дзе ты стаіш з прыёмнікам. Часам давала эфэкт, калі ты кранаесься антэнай да батарэі ацяпленьня альбо да вадзяной трубы, але не заўжды. Калі-нікалі гэта толькі павялічвала інтэнсіўнасьць глушэньня. Карацей кажучы, я, напэўна, ня мог бы ўявіць сабе ні дня свайго жыцьця тады без кароткіх хваляў. І потым, ужо стаўшы студэнтам, пачынаючы зь першага курсу, я свой грувасткі VEF вазіў на ўсе так званыя „бульбы“. Балазе, што якраз на „бульбах“ у якім-небудзь Круглянскім раёне альбо Талачынскім глушылак альбо не было, альбо яны былі заслабыя ці далекаватыя. Не разьвітваўся я з VEFам нават зьбіраючы бульбу разам зь іншымі студэнтамі, проста ставячы VEF на дрогкі кодаб трактарчыка, куды мы закідвалі чарговыя порцыі сабранай бульбы — і голас Язэпа Барэйкі нас суправаджаў падчас гэтай савецкай „бульбы“».
На заканчэньне — зноў наш архіў. Слухаем аўтэнтычны эфір 1973 году...
Савецкі Саюз тым часам перажываў свае апошнія адносна беспраблемныя гады, аднак ідэалягічнае супрацьстаяньне з Захадам ня слабла. Заходнія радыёстанцыі надалей і небеспадстаўна разглядаліся як небясьпечная крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі. Заходнія галасы між іншага нямала прычыніліся да пашырэньня ў Савецкім Саюзе палітычнага іншадумства, якое наагул цяжка было сабе ўявіць без існаваньня радыё.
***
Сёньня мы пагаворым на тэму, якая ўжо некалькі разоў закраналася ў нашых нанейшых перадачах — а менавіта пра культуру слуханьня заходніх радыёстанцыяў на кароткіх хвалях. Культура гэтая квітнела ў краінах гэтак званага сацыялістычнага лягеру, у тым ліку і ў Беларусі, у 50-80-х гадох мінулага стагодзьдзя, а сёньня з шматлікіх аб’ектыўных прычынаў памалу памірае. Вось жа і варта нагадаць нашым слухачам пра тое, што значыла радыё з кароткімі хвалямі некалькі дзесяцігодзьдзяў таму. Сёньня ў нас у гасьцях — лінгвіст палітык Вінцук Вячорка, у чыім жыцьці слуханьне радыё адыграла надзвычай важную ролю...
Аўтэнтычны эфір 1973 году: фрагмэнт літаратурнай перадачы ...
Your browser doesn’t support HTML5
***
Год 1973 у сьвеце
Палітыка
Вялікая Брытанія, Ірляндыя і Данія ўступаюць у Эўрапейскую Эканамічную Супольнасьць. — Віетнам і ЗША падпісваюць пагадненьне аб спыненьні агню. — У Чылі генэрал Піначэт адхіляе ад улады прэзыдэнта Сальвадора Альендэ. — Эгіпэт і Сырыя нападаюць на Ізраіль падчас юдэйскага сьвята Суднага Дня. — Арганізацыя Краінаў-Экспартэраў нафты ўзьнімае на 70% цэны на нафту за падтрымку Захадам Ізраілю ў вайне Суднага Дня — пачатак нафтавага крызысу.
Навука і тэхналёгія
Распрацаваны пратакол перадачы дадзеных паміж кампутарамі, які праз 10 гадоў будзе пакладзены ў аснову камунікацыйнага прынцыпу Інтэрнэту. — Распрацаваная тэхналёгія магнітнага рэзанансу. — Пачала працу ў космасе першая амэрыканская масьмічная станцыя Skylab.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная аўстралійскаму пісьменьніку Патрыку Ўайту. Выходзяць раманы «Вясёлка гравітацыі» Томаса Пінчана, «Сьняданак чэмпіёнаў» Курта Вонэгута, «Архіпэляг ГУЛаг» Аляксандра Салжаніцына.
Песьня году — Smoke On The Water / Deep Purple
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Вінцук Вячорка працягвае...
Наш архіў. З аўтэнтычнага эфіру 1973 году паслухайце фрагмэнт перадачы, прысьвечанай гадавіне паўстаньня Кастуся Каліноўскага ...
Your browser doesn’t support HTML5
***
1973 ГОД У БЕЛАРУСІ