У нядзелю, 6 красавіка, у Вільні пачынаецца сустрэча кіраўнікоў парлямэнтаў краінаў Эўразьвязу.
На яе запрошаны і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны, кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў. Ён, паводле ўкраінскіх дыпляматычных крыніцаў, уздыме пытаньні аб транзыце ў Літву ўкраінскай электраэнэргіі праз Беларусь і стварэньні Балта-Чарнаморскага калектару.
Літоўскі бок ужо афіцыйна паведаміў: раніцай у панядзелак Аляксандра Турчынава прымуць — спачатку сьпікер Сэйму Ларэта Граўжынэне, а затым прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце. Падчас гэтых размоваў, як мінімум, двойчы будзе згаданая і Беларусь.
Найперш гэта тычыцца транзыту ўкраінскай электрычнасьці ў Літву. Яшчэ тры гады таму Кіеў прапанаваў Вільні «пераганяць» электрычнасьць у Літву транзытам праз Беларусь. Але тады Аляксандар Лукашэнка не зацьвердзіў гэты праект. Бакі не сышліся ў цане. І ўсё скончылася тым, што ўкраінская электрычнасьць ідзе ў Літву (і па сёньня) транзытам праз Расею, абмінаючы Беларусь.
На думку кіраўніка Фонду Мізэса Яраслава Раманчука, Беларусь згубіла на гэтым немалыя грошы:
«Кожны транзыт — гэта нам „капейка“. І добрая „капейка“. Гэта тыя рэчы, якія робяць нас багацейшымі. Але тут справа вось у чым. На той час з украінскага боку энэргетыкай кіравалі спадары Клюеў і Бойка, так званыя энэргетычныя бароны. А ў іх падыход такі: калі ты — іх чалавек, то яны могуць цану скінуць. Калі ня іх, тады не зьніжаюць».
Лукашэнка гэтыя расклады добра ведае. І таму не пайшоў на праект транзыту празь Беларусь. Але калі сёньня Кіеў і Вільня дамовяцца і ўлічаць беларускі інтарэс, то, я думаю, Лукашэнка пагодзіцца«.
Прапанову вярнуцца да гэтай тэмы Аляксандар Лукашэнка зрабіў Аляксандру Турчынаву роўна тыдзень таму, калі прымаў цяперашняга кіраўніка Ўкраіны ў сваёй рэзыдэнцыі ў Ляскавічах. Тады ж два Аляксандры размаўлялі і пра стварэньне транспартнага калідору ад Чорнага мора да Балтыі. «Мы дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час у рамках існуючай сёньня камісіі (беларуска-ўкраінскай урадавай) разгледзім, і, калі трэба, пральгатуем гэты транзыт», — заявіў кіраўнік Беларусі. Літва, як і іншыя краіны Балтыі, таксама зацікаўленая ў гэтым праекце.
Балта-Чарнаморскі саюз на пачатку 90-х гадоў быў адной з галоўных ідэяў Беларускага Народнага Фронту і ягонага лідэра Зянона Пазьняка. Асноўным распрацоўнікам ідэі балта-чарнаморскага калектару быў эканаміст Станіслаў Гусак.
«Дзеля справядлівасьці адзначу, ідэя гэтага праекту належала Міхайлу Байчышыну — намесьніку старшыні Народнага Руху Ўкраіны. Ён рыхтаваў другую міжнародную канфэрэнцыю па гэтым пытаньні, але загадкава зьнік разам з усімі дакумэнтамі. І я не выключаю, што да гэтага прыклалі руку расейскія спэцслужбы»,— сказаў сёньня Свабодзе, згадваючы той час, Юрась Беленькі — намесьнік Зянона Пазьняка:
«Беларускі Народны Фронт успрыняў гэту ідэю вельмі сур’ёзна. Пачаліся кантакты з украінцамі, сумесныя напрацоўкі. І ўжо мы, дэпутаты ад апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, сталі фактычным рухавіком гэтай ідэі. У Менску тады была праведзеная канфэрэнцыя, у якой і я ўдзельнічаў. Улады праявілі цікаўнасьць да гэтага, нават абяцалі прыслаць сваіх чыноўнікаў.
Але пасьля ўлады далі, як кажуць, задні ход. Прагучаў вокрык з Масквы. І чыноўнікі проста не зьявіліся на канфэрэнцыю.
Але гаворка тады ішла шырэй. Яе агучваў старшыня БНФ Зянон Пазьняк. У той геапалітычнай сытуацыі, у якой мы знаходзіліся і знаходзімся, з улікам эканомікі і гісторыі Балта-Чарнаморскіх краінаў, варта было б разгледзець стварэньне Балта-Чарнаморскай садружнасьці. Але Масква ўсё зрабіла, каб тарпэдаваць гэтую ідэю».