Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders прызнала Алеся Бяляцкага «Абаронцам грамадзянскіх правоў году».
4 красавіка ў 19.00 па менскім часе ў Стакгольме ўзнагароду за Алеся Бяляцкага атрымае ягоная жонка Натальля Пінчук. У інтэрвію для Радыё Свабода Натальля Пінчук адзначыла, што вельмі ганарыцца гэтай узнагародай і ўдзячная праваабаронцам Швэцыі за ўвагу да лёсу яе мужа, палітвязьня Алеся Бяляцкага:
«Спадзяюся, гэта дапаможа ягонаму найхутчэйшаму вызваленьню», — сказала Натальля Пінчук.
Грашовай прэміяй арганізацыі Civil Rights Defenders памерам 50 тысяч эўра ўзнагароджаная таксама беларуская праваабарончая арганізацыя «Вясна», якая з 1996 году аказвае прававую дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, змагаецца за выкананьне ўладамі Беларусі сваіх абавязкаў у галіне правоў чалавека, у тым ліку за адмену сьмяротнага пакараньня.
Узнагарода Civil Rights Defenders «Абаронца грамадзянскіх правоў году» ўручаецца 4 красавіка, у дзень забойства доктара Марціна Лютэра Кінга. Прэмія прысуджаецца падчас штогадовай канфэрэнцыі Civil Rights Defenders «Дні праваабаронцаў» у Стакгольме. Гэтым разам у канфэрэнцыі бяруць удзел калега Алеся Бяляцкага па працы ў «Вясьне» Тацьцяна Равяка і яго жонка Натальля Пінчук.