Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.
1969 год. Як я ўжо згадваў у папярэдніх перадачах, на канец 1960-х гадоў прыпаў пік контрапрапагандысцкага наступу савецкіх ідэолягаў на Радыё Свабода. Вось загалоўкі некаторых публікацыяў:
БІТАЯ СТАЎКА
У КРЫВЫМ ЛЮСТЭРКУ
ГАГНСТЭРЫ КАЛЯ МІКРАФОНА
ВАЎКІ Ў АВЕЧАЙ ШКУРЫ
ДЫВЕРСАНТЫ ЭФІРУ
ВЫНАХОДНІКІ ХЛУСЬНІ І ПАКЛЁПУ
Аўтар шэрагу публікацыяў Анатоль Стук у 1969 годзе сабраў свае матэрыялы за апошні год і выдаў іх асобнай брашуркай у бібліятэчцы газэты «Голас Радзімы» пад назовам: «Прафесія іх — здрада».
Такое зацікаўленьне савецкіх прапагандыстаў працай беларускай рэдакыі зацікавіла кіраўніцтва радыё ў Мюнхене, і гэтай тэме была нададзеная асобная ўвага. У сакавіку 1969 году дараднік аддзелу інфармацыі Юджын Парта падрыхтаваў адмысловы мэмарандум у гэтай справе.
З усіх цяперашніх супрацоўнікаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа ў Празе Юджын Парта, мабыць, працуе на радыё найдаўжэй — ужо амаль 40 гадоў. Сёньня ён займае пасаду дырэктара аддзелу ацэнкі праграмаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Я сустрэўся зь ім і папрасіў расказаць — пра што гаварылася ў згаданым мэмарандуме:
«Ад студзеня 1968 году да сакавіка 1969 году ў савецкім друку было 35 нападаў на беларускую рэдакцыю Радыё Свабода: 25 арыгінальных і дзесяць перадрукаў. Яны зьявіліся ў шырокім коле выданьняў. Замежная рэдакцыя менскага радыё, якая, як выглядае, была ў цэнтры гэтае кампаніі, выступіла з 8 матэрыяламі й двума паўторамі. Шэсьць артыкулаў зьмясьціла „Зьвязда“, два — „Голас Радзімы“. Зьявіліся таксама публікацыі ў „Нёмане“, „ЛіМ“, „Советской Белоруссии“, „Полымі“, „Чырвонай Зьмене“ ды маскоўскіх „Голосе Родины“, „Литературной газете“, „Правде“ і ў часапісе „Москва“. Пры ўважлівым аналізе ў гэтых нападах назіралася пэўная схема. Анатоль Стук, галоўны рэдактар радыё „Савецкая Беларусь“, быў аўтарам шасьці матэрыялаў, якія яшчэ былі пяць разоў перадрукаваныя. Выглядае, што Стук стаяў у цэнтры гэтае кампаніі, калі гэта можна так назваць. Каля паловы матэрыялаў зьявіліся ў выданьнях, скіраваных на аўдыторыю ўнутры Беларусі. Астатнія прызначаліся для беларусаў за мяжою. Мы таксама заўважылі, што беларуская рэдакцыя Радыё Свабода выклікала зацікаўленьне за межамі Беларусі, бо ў кампаніі таксама ўдзельнічалі „Литературная газета“, „Москва“ і „Правда“».
Наш радыёархіў. Фрагмэнты ўрачыстай акадэміі памяці братоў Луцкевічаў, якая адбылася ў Нью-Ёрку 16 лістапада 1969 году.
***
Палітыка
СССР, ЗША і каля ста іншых краінаў падпісваюць дамову аб непашырэньні ядзернай зброі. — Адбываецца савецка-кітайскі канфлікт на востраве Даманскі. — 27-гадовы Муамар Кадафі становіцца дыктатарам Лібіі. — Ясір Арафат узначальвае Арганізацыю Вызваленьня Палестыны. — Прэм’ерам Ізраілю становіцца першая жанчына — Голда Мэір. — Сыходзіць у адстаўку прэзыдэнт Францыі Шарль дэ Голь.
Навука і тэхналёгія
Экіпаж касмаплаву Апалон-11 — Ніл Армстронг і Баз Олдрын — першыя людзі на Месяцы. — У Вялікай Брытаніі ўпершыню адбываецца штучнае апладненьне яйцаклеткі чалавека. — Сетка АРПАНЭТ злучае чатыры амэрыканскія ўнівэрсытэты. На яе падставе некалі ўзьнікне інтэрнэт. — Першы палёт Канкорда і Боінга-747.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная ірляндзкаму пісьменьніку Сэмюэлу Бэкету. Выходзяць кнігі «Жанчына францускага лейтэнанта» Джона Фаўлза, «Хросны бацька» Марыё П’юзо, «Справа Партноя» Філіпа Рота, «Бойня нумар 5» Курта Вонэгута. Фільмы году: «Паўночны каўбой», «Буч Кэсыды» і «Санданс Кід». Папулярная музыка: У жніўні каля паўмільёну гледачоў сабраліся на фэстывалі ў Вудстоку. — На Гібралтары бяруцца шлюбам Джон Ленан і Ёка Она.
Песьня году — Beatles / Come Together
***
Працягнем гутарку з даўнім супрацоўнікам нашага радыё Юджынам Партам. Нагадаю, у сакавіку 1969 году ён падрыхтаваў адмысловую справаздачу пра савецкія нападкі на беларускую рэдакцыю Радыё Свабода. Якія былі галоўныя тэмы гэтых нападак?
«Пры разглядзе гэтых матэрыялаў зьвяртаюць на сябе ўвагу тры галоўныя тэмы. Па-першае, непасрэдныя нападкі на супрацоўнікаў беларускай рэдакцыі, найбольш — супраць Станіслава Станкевіча. Гэтая тэма зьяўляецца ў дваццаці матэрыялах. Перад усім гэта абвінавачваньне ў супрацоўніцтве з фашыстамі падчас Другой сусьветнай вайны, а таксама абвінавачваньні супрацоўнікаў у буржуазным нацыяналізме. Па-другое, рэакцыя на паасобныя перадачы Радыё Свабода, прысьвечаныя ўнутрыбеларускім тэмам. Сярод гэтых тэмаў: становішча жанчынаў у Беларусі, малая колькасьць беларускіх кніг, прымусовая кампанія пасадкі дрэваў, жыльлёвае будаўніцтва ў калгасах, рэцэнзіі Станкевіча на літаратурныя творы, нізкая якасьць беларускіх лядоўняў і г.д. І трэцяе, што цікава, папярэджаньне аб тым, што нягледзячы на больш прыязны тон беларускіх перадачаў Радыё Свабода, яно заставалася варожай радыёстанцыяй. Гэткія папярэджаньні зьмяшчаліся ў 11 матэрыялах. У іх адзначалася, што тон перадачаў зрабіўся больш спакойны й прыязны, і што ўяўная аб’ектыўнасьць — гэта папросту прапагандысцкі прыём, і што антысавецкія мэты станцыі не зьмяніліся. Гэта была рэакцыя на зьмену палітыкі радыё. Паводле новага падыходу слухач павінен быў успрымаць радыёжурналіста як госьця ў хаце, а не як далёкага заакіянскага ідэалягічнага ворага. Савецкая рэакцыя сьведчыла, што новы падыход успрымаўся як вельмі небясьпечны. Гэткая палітыка была прынятая ў 1967 годзе і датычылы ўсіх рэдакцыяў. Магчыма беларуская рэдакцыя здолела найбольш эфэктыўна яе ўжыць, што мела водгук сярод слухачоў. І таму на гэта была такая рэзкая рэакцыя».
Роспавед Юджына Парты я праілюструю характэрным тэкстам. Вось што пісаў нехта Э.Доўнар у артыкуле «Ці здох воўк» у газэце ЗЬВЯЗДА 2 красавіка 1969:
«Апошні час у перадачах радыёстанцыі „Свабода“ гучаць такія матывы, што неспакушанаму слухачу можа паказацца, быццам у мюнхенскім лесе па ўласнаму жаданьню здох воўк. Здох ад раскаяньня за ўчыненыя злачынствы. І на яго месца нанялі добразычлівую авечку. Настолькі добразычлівую, што яна пачала клапаціцца аб савецкіх грамадзянах, аб росьце іх дабрабыту, аб тым, каб яны правільна карысталоіся савецкімі законамі, і г.д.... Ці сапраўды здох воўк у мюнхенскім лесе? Відаць, не. Проста на яго ўсьцягнулі авечую шкуру, і ён зьмяніў ваяўнічае выцьцё на „добразычлівае“ бляяньне, але з усё тым жа подлым намерам».
Наш архіў. На ўрачыстай акадэміі памяці братоў Луцкевічаў у 1969 годзе выступае колішні першы дырэктар нашага радыё Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
***
• У Гомелі заснаваны ўнівэрсытэт.
• Заснаваны Прыпяцкі ляндшафтна-гідралягічны запаведнік.
• Адкрытыя мэмарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс Хатынь і Курган Славы.
• Каля Жыткавічаў упершыню ў Беларусі адкрытае радовішча бурага вугалю.
• Уведзены ў дзеяньне першы энэргаблёк Лукомльскай ГРЭС.
Менскі эфір 1969 году. На адкрыцьці комплексу ў Хатыні выступіў адзіны ацалелы жыхар вёскі Іосіф Камінскі:
Тэма нашай сёньняшняй перадачы — нападкі ў савецкім друку на беларускую рэдакцыю Радыё Свабода. Аўтар адмысловага мэмарандуму 1969 году на гэтую тэму, вэтэран нашага радыё Юджын Парта, гаворыць пра высновы наконт прычынаў тых нападак.
«Седзячы ў Мюнхене можна было рабіць толькі больш або менш блізкія дапушчэньні, аднак заўважалася нейкая схема. Улады былі вельмі адчувальныя да матэрыялаў радыё на ўнутрыбеларускія тэмы і таксама, як я ўжо зазначаў, новая палітыка „госьць у хаце“ магла разглядацца ўладамі як сур’ёзная прапагандысцкая пагроза. Інакш кажучы, раней яны выстаўлялі радыё ў карыкатурным сьвятле, а цяпер мусілі таксама паглядзець на яго вачыма слухача. Ужываць далей старыя стэрэатыпы было цяпер вельмі цяжка. Новы падыход быў перадусім разьлічаны на інтэлігенцыю і моладзь. Магчыма гэта найбольш непакоіла ўлады. І яны палічылі неабходным правесьці контразахады. Тут яны вырашылі выкарыстаць, як ім здавалася, слабое месца Радыё Свабода — меркаванае супрацоўніцтва ягоных супрацоўнікаў зь немцамі. Аднак гэтых пэрсанальных нападаў, як выглядала, было недастаткова для дыскрэдытацыі станцыі. І ва ўмовах агульнага недаверу насельніцтва да савецкіх сродкаў масавай інфармацыі Радыё Свабода трэба было дыскрэдытаваць з фактамі ў руках. Яны мусілі выкрыць недакладную інфармацыю, таму ўважліва аналізаваліся паасобныя перадачы, вышукваліся недакладнасьці й памылкі. Магчыма гэта была арганізаваная кампанія. І выглядае, што згаданы Анатоль Стук, кіраўнік радыё „Савецкая Беларусь“, адыгрываў ключавую ролю каардынатара. Ён і людзі вакол яго мелі доступ да матэрыялаў замежнага вяшчаньня. Пашыралі іх, арганізоўвалі перадрукі. Але галоўныя загады ішлі, напэўна, непасрэдна з Цэнтральнага камітэту камуністычнай партыі. Сам бы ён ня ўзяў бы на сябе адказнасьці прадпрыняць нешта такое самастойна».
I на заканчэньне — зноў наш архіў. Паслухайце яшчэ адзін фрагмэнт урачыстай акадэміі памяці братоў Луцкевічаў, якая адбылася ў Нью-Ёрку 16 лістапада 1969 году:
БІТАЯ СТАЎКА
У КРЫВЫМ ЛЮСТЭРКУ
ГАГНСТЭРЫ КАЛЯ МІКРАФОНА
ВАЎКІ Ў АВЕЧАЙ ШКУРЫ
ДЫВЕРСАНТЫ ЭФІРУ
ВЫНАХОДНІКІ ХЛУСЬНІ І ПАКЛЁПУ
Аўтар шэрагу публікацыяў Анатоль Стук у 1969 годзе сабраў свае матэрыялы за апошні год і выдаў іх асобнай брашуркай у бібліятэчцы газэты «Голас Радзімы» пад назовам: «Прафесія іх — здрада».
Такое зацікаўленьне савецкіх прапагандыстаў працай беларускай рэдакыі зацікавіла кіраўніцтва радыё ў Мюнхене, і гэтай тэме была нададзеная асобная ўвага. У сакавіку 1969 году дараднік аддзелу інфармацыі Юджын Парта падрыхтаваў адмысловы мэмарандум у гэтай справе.
З усіх цяперашніх супрацоўнікаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа ў Празе Юджын Парта, мабыць, працуе на радыё найдаўжэй — ужо амаль 40 гадоў. Сёньня ён займае пасаду дырэктара аддзелу ацэнкі праграмаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Я сустрэўся зь ім і папрасіў расказаць — пра што гаварылася ў згаданым мэмарандуме:
Наш радыёархіў. Фрагмэнты ўрачыстай акадэміі памяці братоў Луцкевічаў, якая адбылася ў Нью-Ёрку 16 лістапада 1969 году.
Your browser doesn’t support HTML5
***
Год 1969 у сьвеце
Палітыка
СССР, ЗША і каля ста іншых краінаў падпісваюць дамову аб непашырэньні ядзернай зброі. — Адбываецца савецка-кітайскі канфлікт на востраве Даманскі. — 27-гадовы Муамар Кадафі становіцца дыктатарам Лібіі. — Ясір Арафат узначальвае Арганізацыю Вызваленьня Палестыны. — Прэм’ерам Ізраілю становіцца першая жанчына — Голда Мэір. — Сыходзіць у адстаўку прэзыдэнт Францыі Шарль дэ Голь.
Навука і тэхналёгія
Экіпаж касмаплаву Апалон-11 — Ніл Армстронг і Баз Олдрын — першыя людзі на Месяцы. — У Вялікай Брытаніі ўпершыню адбываецца штучнае апладненьне яйцаклеткі чалавека. — Сетка АРПАНЭТ злучае чатыры амэрыканскія ўнівэрсытэты. На яе падставе некалі ўзьнікне інтэрнэт. — Першы палёт Канкорда і Боінга-747.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная ірляндзкаму пісьменьніку Сэмюэлу Бэкету. Выходзяць кнігі «Жанчына францускага лейтэнанта» Джона Фаўлза, «Хросны бацька» Марыё П’юзо, «Справа Партноя» Філіпа Рота, «Бойня нумар 5» Курта Вонэгута. Фільмы году: «Паўночны каўбой», «Буч Кэсыды» і «Санданс Кід». Папулярная музыка: У жніўні каля паўмільёну гледачоў сабраліся на фэстывалі ў Вудстоку. — На Гібралтары бяруцца шлюбам Джон Ленан і Ёка Она.
Песьня году — Beatles / Come Together
***
Працягнем гутарку з даўнім супрацоўнікам нашага радыё Юджынам Партам. Нагадаю, у сакавіку 1969 году ён падрыхтаваў адмысловую справаздачу пра савецкія нападкі на беларускую рэдакцыю Радыё Свабода. Якія былі галоўныя тэмы гэтых нападак?
Роспавед Юджына Парты я праілюструю характэрным тэкстам. Вось што пісаў нехта Э.Доўнар у артыкуле «Ці здох воўк» у газэце ЗЬВЯЗДА 2 красавіка 1969:
«Апошні час у перадачах радыёстанцыі „Свабода“ гучаць такія матывы, што неспакушанаму слухачу можа паказацца, быццам у мюнхенскім лесе па ўласнаму жаданьню здох воўк. Здох ад раскаяньня за ўчыненыя злачынствы. І на яго месца нанялі добразычлівую авечку. Настолькі добразычлівую, што яна пачала клапаціцца аб савецкіх грамадзянах, аб росьце іх дабрабыту, аб тым, каб яны правільна карысталоіся савецкімі законамі, і г.д.... Ці сапраўды здох воўк у мюнхенскім лесе? Відаць, не. Проста на яго ўсьцягнулі авечую шкуру, і ён зьмяніў ваяўнічае выцьцё на „добразычлівае“ бляяньне, але з усё тым жа подлым намерам».
Наш архіў. На ўрачыстай акадэміі памяці братоў Луцкевічаў у 1969 годзе выступае колішні першы дырэктар нашага радыё Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
Your browser doesn’t support HTML5
***
1969 ГОД У БЕЛАРУСІ