Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся ў Белым доме зь лідэрамі абедзьвюх палат Кангрэса, каб абмеркаваць з імі яго намаганьні, якія робіць ягоная адміністрацыя па ўрэгуляваньні крызысу вакол Украіны.
Як гаворыцца ў заяве Белага дома, прэзыдэнт запэўніў заканадаўцаў, што Злучаныя Штаты працягваюць ўзначальваць скаардынаваныя намаганьні міжнароднай супольнасьці, якія накіраваны на падтрымку Ўкраіны і ізаляцыю Расеі ў адказ парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Сярод іншых пытаньняў, што абмяркоўваліся на сустрэчы — вынікі нядаўняга саміту па ядзернай бясьпецы і візыт прэзыдэнта Абамы ў Саудаўскую Арабію.
Сустрэча прэзыдэнта з кангрэсмэнамі адбылася праз некалькі гадзін пасьля таго, як ён падпісаў закон аб прадстаўленьні Ўкраіне крэдытных гарантый на суму ў 1 мільярд даляраў. Гэты закон санкцыянуе таксама ўвядзеньне санкцый супраць цэлага шэраг асоб у Расеі, якія, на думку амэрыканскага боку, датычныя парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны, карупцыі і парушэньняў правоў чалавека ў Расеі.