На грамадзкага актывіста зь Ліды Станіслава Судніка складзены пратакол «за ўдзел у мітынгу бяз слоў», які нібыта адбыўся 25 сакавіка на гарадзкіх могілках.
Грамадзкія актывісты зь Ліды і Лідзкага раёна 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ушанавалі памяць сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. На могілках яны запалілі зьнічы і разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.
На могілках знаходзіліся людзі ў цывільным, якія перапісалі прозьвішчы ўдзельнікаў і ўжо 2 красавіка іх пачалі выклікаць у пастарунак. На Станіслава Судніка ўжо склалі пратакол.
«З абвінавачваньнямі я не пагадзіўся, паколькі ніякага мітынгу на могілках мы не праводзілі, не было нават выступаў, але ў пратаколе так і запісана, што мяне вінавацяць „за ўдзел у мітынгу бяз слоў“. Больш таго, напярэдадні я двойчы хадзіў у выканкам і атрымаў вусны дазвол на тое, каб 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ўшанаваць памяць сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. Да ўсяго нас было там толькі сем чалавек».
Актывіст з Бярозаўкі Сяргей Трафімчык распавёў Свабодзе, што да яго тэлефанавалі з міліцыі з тым, каб ён зьявіўся ў пастарунак, але Трафімчык бяз позвы адмовіўся ісьці.
Паводле Трафімчыка, 25 сакавіка ўсе яны арганізавана з Ліды паехалі ў Воранава, дзе ўшанавалі магілу генэрала Кандратовіча, які быў вайсковым міністрам БНР. Там за імі таксама сачылі людзі ў цывільным і фільмавалі іх дзеі на камэру.