Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.
1966 год. Радыёэфір працягвае заставацца полем ідэалягічных баёў. Сярод іншых падзеяў вартая згадкі палітычная перастрэлка паміж эміграцыйнымі і падсавецкімі літаратарамі. У сярэдзіне 60-х у эміграцыйным друку і ў перадачах Радыё Свабода пачалі зьяўляцца матэрыялы, у якіх аналізавалася творчасьць пісьменьнікаў новага пакаленьня — і ў матэрыялах гэтых давалася прыхільная ацэнка іхнай творчасьці.
Пахвала беларускім пісьменьнікам з вуснаў ідэалягічных ворагаў не магла не занепакоіць савецкіх ідэолягаў, якія змусілі гэтых пісьменьнікаў выступіць з адказам беларускім буржуазным нацыяналістам. Так у канцы 1966 году на старонках некалькіх газэтаў зьявіўся адкрыты ліст «Ня вам беларусамі звацца» пад подпісам васьмі вядучых пісьменьнікаў маладога на той час пакаленьня. У лісьце яны ў рэзкай форме адмежаваліся ад прыхільных эміграцыйных крытыкаў і пацьвердзілі вернасьць партыі і савецкай дзяржаве. Гэтая тэма шырока асьвятлялася на хвалях нашага радыё. Сёньня тыя, чые подпісы стаяць пад лістом, напэўна, маглі б распавесьці ўсе падрабязнасьці арганізаваньня той акцыі, аднак гэта ўжо зусім асобная тэма.
Што да антысвабодаўскіх артыкулаў, дык у 1966-м годзе пальму першынства бясспрэчна заслугоўвае памфлет Ігара Дылеўскага ЗА ПАДВАРОТНЯМІ — ПІЎНЫЯ. ЗЬВЯЗДА, 3.09.1966:
«Баварская сталіца гандлюе... падваротнямі. Тавар — як мае быць. На ўзроўні выпрабаваных стандартаў. Гэта падваротні супэркласа — цэлыя брахлівыя камбінаты, ашчаціненыя пікамі радыёантэн. Гэта не інкубатары дробных вулічных скандалаў, а рассаднікі глабальных правакацый — базы штодзённых пірацкіх рэйдаў у эфіры. І ланцужная каманда падабралася надзіва ўдала. Галасьлівая. Языкатая. Зьвяглівая. У добрыя старыя часы шмат хто з гэтай публікі стаяў на задніх лапах перад Гебельсам і старанна цягнуў ашалелую віскатлівую ноту... Гаспадар скруціў сабе карак, а зграя па-ранейшаму агінаецца ў падваротнях».
***
У нашай сёньняшняй перадачы — працяг распачатых тыдзень таму ўспамінаў вэтэрана нашага радыё Вітаўта Кіпеля. Сёньня спадар Кіпель распавядзе пра перадачы, якія ён рыхтаваў у нью-ёркскім бюро Радыё Свабода.
«Я стаў наведваць вельмі шмат амэрыканскіх канфэрэнцыяў, прычым ня толькі культуралягічныя, але і навуковыя. Стараўся на гэтых канфэрэнцыях знайсьці тэмы, убачыць тэмы, якія маглі б цікавіць дасьледчыка ў Беларусі. Прыкладам, адна з такіх тэмаў, якая мне была вельмі блізкая, гэта хімічнае дасьледаваньне калійных соляў: якія гэта солі, што зь іх можна рабіць. У той час, ведаеце, каля Старобіна гэтыя адкрыцьці рабіліся, пачыналася будаўніцтва шахтаў, пачыналася вывучэньне галюргічнае, ужываючы навуковы тэрмін. І ў Амэрыцы ў гэты самы час гэтым таксама вельмі цікавіліся. Такім парадкам я па радыё стараўся падаць інфармацыю пра тое, што робіцца ў Амэрыцы. Я, дарэчы, супрацоўнічаў зь некаторымі амэрыканскімі журналамі. Гэта рэфэратыўны журнал па хіміі, інжынэрны рэфэратыўны журнал, і добра быў азнаёмлены з тым, што робіцца ў амэрыканскім навуковым жыцьці, і якое гэта мае значэньне для савецкага БССРаўскага чытача».
Аўтэнтычны эфір 1966 году:
***
Палітыка
Францыя выводзіць свае збройныя сілы з сыстэмы НАТО. — Сукарна пакідае пасаду прэзыдэнта Інданэзіі, яго месца займае Сухарта. — Батсвана, Лесота і Гаяна становяцца незалежнымі дзяржавамі. — Індыра Гандзі становіцца прэм’ерам Індыі.
Навука
У Кітаі ўпершыню сынтэзаваны інсулін. — Біяхімікі з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту заканчваюць расшыфроўку коду ДНК. — У шпіталі ў Х’юстане адвыбаецца першая апэрацыя перасадкі штучнага сэрца.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная Шмуэлю Ёсэфу Агнону (Ізраіль) і Нэлі Сакс (Швэцыя). Выходзяць раманы «У халоднай крыві» Трумана Капотэ, «49-ты з малатка» Томаса Пінчана, «Памочнік» Бэрнарда Маламуда.
Фільм году: Мужчына і жанчына.
Папулярная музыка
Эрык Клаптан засноўвае гурт Cream. Пасьля заявы Джона Ленана, што Beatles больш папулярныя за Ісуса Хрыста, бальшыня радыёстанцый у ЗША байкатуюць іх песьні. 29 жніўня Beatles выступаюць у Сан-Францыска са сваім апошнім публічным канцэртам.
Песьні году — California Dreamin’ / Mama’s & Papa’s, Good Vibrations / Beach Boys, The Sounds Of Silence / Simon & Garfunkel, Yellow Submarine / Beatles.
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Вітаўт Кіпель, які больш за 30 гадоў выступаў на нашых хвалях як Вітаўт Зубкоўскі, распавядае далей пра тэмы перадачаў, якія ён рыхтаваў у бюро Радыё Свабодa ў Нью-Ёрку.
«Безумоўна я не закідаў тэмы (ці пачаў новую тэму) — гэта вывучэньне беларусаў і пасяленьня беларусаў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Гэта была асноўная тэма майго дасьледваньня, калі я пачаў працаваць ужо ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў бібліятэцы. Гэтая тэма была вельмі цікавая савецкаму слухачу, бо як ведама ў Беларусі бадай кожная чацьвертая ці кожная пятая сям’я мае нейкага далёкага ці блізкага родзіча ў Амэрыцы. Усё-ткі зь Беларусі выехала ў Амэрыку каля мільёну людзей. І паўтара мільёна выехала ў Сібір. Мы нацыя, якая дала імігрантаў. І такім парадкам, па радыё тэма беларускай эміграцыі ў Амэрыцы карысталася посьпехам. І гэтая тэма была, фактычна, бесканечная, бо штотыдня, штомесяца можна было знаходзіць гэтыя сьляды і ў пэўны спосаб іх падаваць у друку і ў радыё».
Наш архіў. Фрагмэнт аўтэнтычнага эфіру 1966 году:
***
• На курорце Ждановічы адкрыты санаторый «Крыніца».
• БССР падпісала канвэнцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.
• У Менску адкрыты Палац Спорту.
• Заснаванае Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
• Пачалося інтэнсіўнае асушэньне земляў у Палесьсі.
• Распачалася рэалізацыя праграмы «непэрспэктыўных» вёсак і перасяленьня іх жыхароў у калгасныя і саўгасныя пасёлкі.
Менскі эфір 1966 году. Пра сваю паездку ў Польшчу распавядае паэтка Ларыса Геніюш.
***
Госьць нашай сёньняшняй перадачы — вэтэран нашага радыё Вітаўт Кіпель, які распавядае пра сваю працу ў бюро радыё Свабода ў Нью-Ёрку.
«Прадаўжалася нашая, так сказаць, беларусіка ў той галіне, што мы пачалі падаваць інфармацыю пра ўдзел беларусаў у амэрыканскім палітычным жыцьці. Былі створаныя беларуская рэспубліканская партыя і дэмакратычная. Яны бралі некаторы ўдзел у розных палітычных кампаніях, у выбарах, у палітычных рухах. Гэта тэма была вельмі цікавая дзеля таго, што, як вам ведама, у Амэрыцы выбары адбываюцца штагод — ці то выбіраюць прэзыдэнта, ці то Сэнат, ці то кангрэсмэнаў, ці то губэрнатараў. І заўсёды ў тых штатах, дзе была значная прысутнасьць беларусаў, нашыя людзі ўдзельнічалі арганізавана ў гэтых палітычных кампаніях. Безумоўна, гэта была зусім новая тэма для савецкага чытача, і я думаю, яна мела таксама сваё значаньне».
I на заканчэньне — зноў наш архіў. Фрагмэнт перадачы «Музычныя сустрэчы», 1966 год.
Пахвала беларускім пісьменьнікам з вуснаў ідэалягічных ворагаў не магла не занепакоіць савецкіх ідэолягаў, якія змусілі гэтых пісьменьнікаў выступіць з адказам беларускім буржуазным нацыяналістам. Так у канцы 1966 году на старонках некалькіх газэтаў зьявіўся адкрыты ліст «Ня вам беларусамі звацца» пад подпісам васьмі вядучых пісьменьнікаў маладога на той час пакаленьня. У лісьце яны ў рэзкай форме адмежаваліся ад прыхільных эміграцыйных крытыкаў і пацьвердзілі вернасьць партыі і савецкай дзяржаве. Гэтая тэма шырока асьвятлялася на хвалях нашага радыё. Сёньня тыя, чые подпісы стаяць пад лістом, напэўна, маглі б распавесьці ўсе падрабязнасьці арганізаваньня той акцыі, аднак гэта ўжо зусім асобная тэма.
Што да антысвабодаўскіх артыкулаў, дык у 1966-м годзе пальму першынства бясспрэчна заслугоўвае памфлет Ігара Дылеўскага ЗА ПАДВАРОТНЯМІ — ПІЎНЫЯ. ЗЬВЯЗДА, 3.09.1966:
***
У нашай сёньняшняй перадачы — працяг распачатых тыдзень таму ўспамінаў вэтэрана нашага радыё Вітаўта Кіпеля. Сёньня спадар Кіпель распавядзе пра перадачы, якія ён рыхтаваў у нью-ёркскім бюро Радыё Свабода.
«Я стаў наведваць вельмі шмат амэрыканскіх канфэрэнцыяў, прычым ня толькі культуралягічныя, але і навуковыя. Стараўся на гэтых канфэрэнцыях знайсьці тэмы, убачыць тэмы, якія маглі б цікавіць дасьледчыка ў Беларусі. Прыкладам, адна з такіх тэмаў, якая мне была вельмі блізкая, гэта хімічнае дасьледаваньне калійных соляў: якія гэта солі, што зь іх можна рабіць. У той час, ведаеце, каля Старобіна гэтыя адкрыцьці рабіліся, пачыналася будаўніцтва шахтаў, пачыналася вывучэньне галюргічнае, ужываючы навуковы тэрмін. І ў Амэрыцы ў гэты самы час гэтым таксама вельмі цікавіліся. Такім парадкам я па радыё стараўся падаць інфармацыю пра тое, што робіцца ў Амэрыцы. Я, дарэчы, супрацоўнічаў зь некаторымі амэрыканскімі журналамі. Гэта рэфэратыўны журнал па хіміі, інжынэрны рэфэратыўны журнал, і добра быў азнаёмлены з тым, што робіцца ў амэрыканскім навуковым жыцьці, і якое гэта мае значэньне для савецкага БССРаўскага чытача».
Аўтэнтычны эфір 1966 году:
Your browser doesn’t support HTML5
***
Год 1966 у сьвеце
Палітыка
Францыя выводзіць свае збройныя сілы з сыстэмы НАТО. — Сукарна пакідае пасаду прэзыдэнта Інданэзіі, яго месца займае Сухарта. — Батсвана, Лесота і Гаяна становяцца незалежнымі дзяржавамі. — Індыра Гандзі становіцца прэм’ерам Індыі.
Навука
У Кітаі ўпершыню сынтэзаваны інсулін. — Біяхімікі з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту заканчваюць расшыфроўку коду ДНК. — У шпіталі ў Х’юстане адвыбаецца першая апэрацыя перасадкі штучнага сэрца.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная Шмуэлю Ёсэфу Агнону (Ізраіль) і Нэлі Сакс (Швэцыя). Выходзяць раманы «У халоднай крыві» Трумана Капотэ, «49-ты з малатка» Томаса Пінчана, «Памочнік» Бэрнарда Маламуда.
Фільм году: Мужчына і жанчына.
Папулярная музыка
Эрык Клаптан засноўвае гурт Cream. Пасьля заявы Джона Ленана, што Beatles больш папулярныя за Ісуса Хрыста, бальшыня радыёстанцый у ЗША байкатуюць іх песьні. 29 жніўня Beatles выступаюць у Сан-Францыска са сваім апошнім публічным канцэртам.
Песьні году — California Dreamin’ / Mama’s & Papa’s, Good Vibrations / Beach Boys, The Sounds Of Silence / Simon & Garfunkel, Yellow Submarine / Beatles.
***
«Безумоўна я не закідаў тэмы (ці пачаў новую тэму) — гэта вывучэньне беларусаў і пасяленьня беларусаў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Гэта была асноўная тэма майго дасьледваньня, калі я пачаў працаваць ужо ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў бібліятэцы. Гэтая тэма была вельмі цікавая савецкаму слухачу, бо як ведама ў Беларусі бадай кожная чацьвертая ці кожная пятая сям’я мае нейкага далёкага ці блізкага родзіча ў Амэрыцы. Усё-ткі зь Беларусі выехала ў Амэрыку каля мільёну людзей. І паўтара мільёна выехала ў Сібір. Мы нацыя, якая дала імігрантаў. І такім парадкам, па радыё тэма беларускай эміграцыі ў Амэрыцы карысталася посьпехам. І гэтая тэма была, фактычна, бесканечная, бо штотыдня, штомесяца можна было знаходзіць гэтыя сьляды і ў пэўны спосаб іх падаваць у друку і ў радыё».
Наш архіў. Фрагмэнт аўтэнтычнага эфіру 1966 году:
Your browser doesn’t support HTML5
***
1966 ГОД У БЕЛАРУСІ