НАТО дапаможа Украіне ў ваеннай рэформе для адбіцьця любой ваеннай пагрозы, а таксама дапаможа парадамі ва ўзмацненьні аховы аб’ектаў стратэгічнага прызначэньня на ўкраінскай тэрыторыі.
Пра гэта генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай Рады і Камісіі Украіна-НАТО.
«Мы ўзмоцнім нашы намаганьні па падтрымцы вайсковай рэформы ва Ўкраіне, каб украінскія Ўзброеныя сілы былі прафэсійнымі і эфэктыўнымі», — сказаў Расмусэн.
«Будзе таксама больш сумесных вучэньняў. Ёсьць таксама магчымасьць разьмяшчэньня мабільных падразьдзяленьняў ва Ўкраіне ў выпадку неабходнасьці», — дадаў генэральны сакратар НАТО.
Выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца заявіў, што Кіеў зьвярнуўся па дапамогу да НАТО аб пастаўках радараў і іншага абсталяваньня для ўладкаваньня ўкраінскай мяжы.