Лукашэнка: Беларусь у любой сытуацыі будзе з Расеяй

Беларусь у любой сытуацыі будзе з Расеяй, заявіў Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёньня на сустрэчы з намесьнікам старшыні ўрада Расейскай Фэдэрацыі, старшынёй Ваенна-прамысловай камісіі пры ўрадзе Расеі Дзьмітрыем Рагозіным.
Яе перадае БелТА, Рагозін ў Беларусі праводзіць перамовы па ўзаемадзеяньні Ваенна-прамысловага комплексу Расеі і Беларусі.

Рагозін заявіў на сустрэчы з Лукашэнкам, што Расея зацікаўленая разьвіваць супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў ваенна-прамысловым комплексе.

Рагозін падкрэсьліў, што мэта яго прыезду — паглядзець, што яшчэ можна зрабіць у супрацоўніцтве ў сфэры ВПК з улікам новай сытуацыі ва Ўкраіне.

Пасьля акупацыі Расеяй украінскага Крыма Кіеў адмовіўся ад супрацы з Масквой у галіне ВПК.

«Мне вельмі прыемна бачыць вас у Менску, як блізкага і роднага чалавека і па ідэалёгіі, і наогул па душы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, зьвяртаючыся да Дзмітрыя Рагозіна. — Па-другое, у нас шэраг дзяржаўных пытаньняў. Напэўна, ёсьць нейкія праблемы ў гэтым пляне. Падводзячы рысу як вынік, можна сказаць, што і сытуацыя, якая складваецца вакол нас, будзем шчырыя, не вельмі нам падабаецца.

У гэтым пляне мы дакладна і пэўна заявілі пра тое, што нам трэба быць бліжэй адзін з адным. І ў любой сытуацыі мы будзем з Расеяй. Трэба спыніць усялякія інсынуацыі на гэтую тэму. А чаму мы павінны займаць іншую пазыцыю, калі ў нас саюзьнік Расея, і такі адзіны саюзьнік, вось і ўся лёгіка»,— сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле ягоных слоў, ёсьць і іншыя фактары:

«У сувязі з гэтым, мы таксама гэта не хаваю, мы вельмі інтэнсіўна разьвіваем супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сфэры. Мы мадэрнізуем свой ВПК, спрабуем вырабіць новую прадукцыю на нашых прадпрыемствах. Але паколькі гэта некалькі дзясяткаў высокатэхналагічных прадпрыемстваў, мы разумеем, што, калі мы будзем цесна зьвязаны з расейскім ВПК, расейскімі прадпрыемствамі, мы больш эфэктыўна правядзем гэтую мадэрнізацыю. І гэтая прадукцыя будзе запатрабавана ў сілу сваёй спэцыфікі, перш за ўсё, у нашай Расеі».