Украінскі сайт «Weua.info» стаў аб’ектам шырокамаштабнай DDoS-атакі
Пра гэта паведамляецца на галоўнай старонцы сайта, адкрыцьцё якога мусіла адбыцца 1 красавіка.
Як адзначаюць стваральнікі сайта, новая сацыяльная сетка «Weua.info» павінна стаць альтэрнатывай вядомым расейскім сацыяльным сеткам «Вконтакте» і «Одноклассники».
DDoS-атака перапаўняе аб’ект нападу фальшывымі запытамі, якія паступаюць з тысячаў ці нават мільёнаў кампутараў, якія былі ўзламаныя і заражаныя вірусамі або адмысловымі шкоднымі праграмамі.
Прэзэнтацыя новай сацыяльнай сеткі
Weua.info заклікае украінцаў да байкоту сетак «Вконтакте» і «Одноклассники».
«У сувязі з апошнімі падзеямі ва Ўкраіне, а менавіта агрэсіяй з боку Расейскай Фэдэрацыі, нападам на ўкраінскія землі, правакацыямі, сэпаратызмам — мы павінны аб’яднацца ў адно цэлае з Усходу на Захад і годна супрацьстаяць агрэсару.
Хтосьці можа весьці дзелавыя перамовы, хтосьці ваяваць, лячыць, або проста маліцца за нашу Радзіму ў гэты няпросты для яе час, а каманда WEUA абвяшчае ўсеўкраінскі байкот расейскіх сацыяльных сетак «Вконтакте» і «Одноклассники».