Рагозін хоча інтэграцыі беларускага ВПК з расейскім

Віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітры Рагозін сёньня накіраваўся ў Менск.
У Беларусі ён правядзе перамовы па ўзаемадзеяньні Ваенна-прамысловага комплексу Расеі і Беларусі.

«Сёньня раніцай на чале дэлегацыі Ваенна-прамысловай камісіі вылятаю ў Менск на перамовы па падлучэньні абаронна-прамысловага комплексу Беларусі да нашай працы», — паведаміў сам Рагозін у сваім мікраблогу ў «Твітэры».