У Гарадзенскім абласным судзе разглядаецца касацыйная скарга на забарону кнігі зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».
Суд разглядае касацыйную скаргу праваабаронцы Тацяны Равякі на рашэньне суду Ашмянскага раёну, які прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай» забароненай для ўвозу ў Беларусь.
На пачатку ліпеня 2013 году ў пункце пропуску «Каменны Лог» мытнікі канфіскавалі 40 асобнікаў кнігі віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага ўладамі цэнтру «Вясна», палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай». На даручэньне Ашмянскай мытні былі праведзеныя дзьве экспэртызы, па выніках якіх кнігу ўнесьлі ў сьпіс літаратуры, забароненай да ўвозу і распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.
Дзеяньні мытні Тацяна Равяка абскардзіла спачатку ў суд Ашмянскага раёну. 11 лютага судзьдзя Ашмянскага суду Тацяна Емяльянавіч прызнала працэдуру правядзеньня абедзьвюх экспэртыз кнігі незаконнай, аднак «на падставе ўнутранага перакананьня» прыняла рашэньне, згодна зь якім кнігі Бяляцкага павінны быць вывезеныя зь Беларусі, бо наносяць шкоду палітычным інтарэсам краіны.
Як паведамляе БелаПАН, у сваёй паўторнай скарзе ў абласны суд Тацяна Равяка акцэнтуе ўвагу на тым, што забарона кнігі Алеся Бяляцкага — гэта цэнзура:
«Тут ідзе размова ня толькі аб працэдурах, якія былі парушаныя, тут ужо ідзе размова аб цэнзуры думкі», — перакананая праваабаронца.