Лябедзька адмовіўся галасаваць за кратамі (ФОТА, ВІДЭА)

На волю выйшаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які адбыў 15 сутак арышту за перадвыбарчы пікет у Менску.
Анатоль Лябедзька выйшаў з турмы на Акрэсьціна стомлены, няголены, ён паведаміў журналістам, што апошнія 5 дзён зьняволеньня быў прастуджаны, хварэў.

Падчас знаходжаньня ў турме на Акрэсціна вязьням прапанавалі паўдзельнічаць у мясцовых выбарах.

Як распавёў Анатоль Лябедзька карэспандэнту Свабоды, усіх палітвязьняў сабралі ў двух камэрах, каб яны не агітавалі астатніх супраць удзелу выбараў, пазьней іх адвялі на выбарчы ўчастак, але Анатоль Лябедзька і іншыя палітвязьні адмовіліся ад удзелу ў галасаваньні.

Your browser doesn’t support HTML5

Лябедзька выйшаў з ізалятара пасьля 15 сутак арышту


Паводле Анатоля Лябедзькі, цяперашнія мясцовыя выбары сталіся рэпэтыцыяй выбараў прэзыдэнта 2015 года: улады дзейнічаюць без правілаў і прэзыдэнцкая кампанія будзе больш жорсткай, чым у 2010 годзе.

Анатоля Лябедзьку ля брамы турмы сустракалі каля 20 актывістаў АГП.