Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, выступаючы ў ноч на панядзелак перад журналістамі пасьля перамоў з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым аб Украіне, адзначыў, што Вашынгтон не прыме ніякага рашэньня, якое не было б дасягнута з удзелам цяперашняга легітымнага ўрада самой Украіны.
«Прынцып ясны: ніякіх рашэньняў адносна Ўкраіны без Украіны», — сказаў ён.
Кэры таксама заявіў, што прыйшоў з Лаўровым згоды адносна таго, што лепшым выхадам з крызысу павінна быць дыпляматыя.
Ён паўтарыў пазыцыю ЗША, што дзеяньні Расеі ў дачыненьні да ўкраінскага Крыму незаконныя і нелегітымныя.
Кэры ўспомніў каля 40 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, якія, паводле ацэнак Вашынгтона, цяпер разьмешчаныя недалёка ад межаў Украіны: паводле яго слоў, яны цяпер знаходзяцца на расейскай зямлі, але ЗША лічаць іх знаходжаньне там правакацыйным. Ён дадаў, што ЗША выказалі глыбокую занепакоенасьць знаходжаньнем гэтых войскаў, якія, як сказаў Кэры, ствараюць атмасфэру страху і запалохваньня.
Любы прагрэс ва Ўкраіне павінен ўключаць адвод гэтых войскаў, заявіў дзяржсакратар.
Перамовы спачатку адзін на адзін, а затым разам з дэлегацыямі доўжыліся каля чатырох гадзін ў рэзыдэнцыі амбасадара Расеі ў Францыі ў Парыжы за зачыненымі дзьвярыма.
Раней у нядзелю ў інтэрвію на дзяржаўным расейскім СМІ Лаўроў заяўляў, што Масква прапануе сумесна з ЗША і ЭЗ сфармуляваць агульныя заклікі да ўлады ў Кіеве, у прыватнасьці, да стварэньня такой новай Канстытуцыі Ўкраіны, якая б гарантавала, сярод іншага, яе фэдэратыўны лад, пазаблёкавы статус і дзяржаўны статус расейскай мовы. У Кіеве ў адказ падкрэсьлілі, што гэтыя ультыматумы Масквы сьведчаць: Расея дзейнічае ва Ўкраіне як агрэсар, якому трэба не ўрэгуляваньне, а поўная капітуляцыя, раскол і зьнішчэньне ўкраінскай дзяржаўнасьці.