Лукашэнка дае інтэрвію Савіку Шустэру (ПОЎНАЕ ВІДЭА)

Інтэрвію Лукашэнкі Савіку Шустэру

У інтэрвію Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг важных і супярэчлівых заяваў адносна Ўкраіны і Расеі

Пра ўкраінскае войска


Дзе армія 250 тысяч чалавек? Калі яны лічаць, што Расея гэта агрэсар, дык самы моцны сродак супакаеньня агрэсара — гэта моцнае войска. Думаеце, вялікі сакрэт для Расеі, што гэтага войска няма? Я памятаю свае размовы з украінскімі прэзыдэнтамі — яны хваліліся, што ў іх такая моцная армія. У Крыме было, кажуць, 20 тысяч расейскіх войскаў. Але ў пачатку іх было 10 тысяч. Яны што, ня здолелі спыніць 10 тысяч? Вось Вы кажаце: калі б мы ў Крыме стрэлілі — Расея дайшла б да Кіеву. Дык ня трэба такое войска.

Я ведаю: на мяжы з Украінай было ня болей, чым у Крыме. Расіяне вымушаныя былі з Каўказу людзей прыцягваць для абароны Сэвастопаля... Ёсьць сілы неадкладнага рэагаваньня. У Беларусі яны вылучаюцца на працягу сутак. Мы можам імгненна мабілізаваць да 15 тысяч чалавек. А Украіна? Пра што яны думалі?

Ніколі расейцы не дазволілі б сабе так, як вы кажаце — пайсьці на Кіеў.

Пра сытуацыю ў Крыме

Сёньня Крым — гэта тэрыторыя Расеі, і гэта пацьвердзілі ўкраінскія ўлады сваімі дзеяньнямі ў Крыме. Юрыдычна можна аспрэчваць, але фактычна — гаспадары там расіяне. Пайшоўшы адтуль, Украіна пагадзілася з гэтым. Расея ажыцьцяўляе сувэрэнітэт на тэрыторыі Крыму.

Пра Януковіча і яго легітымнасьць

Важныя тут прэцэдэнты. У Кіргізтане адбыліся падобныя падзеі. Дзіўна, але і забіта было столькі ж — 107 чалавек. Мы ў СНД усе заявілі, што гэта быў пераварот, гэта дэ-юрэ прагучала. Але сёньня мы сядзім за адным сталом з тымі, хто ўзяў уладу. Чым тут адрозьніваецца сытуацыя?

Пра крымскіх татараў

Крымскія татары — пытаньне, якое яшчэ можа адгукнуцца Расеі, калі яна ня будзе далікатна да гэтага ставіцца. Калі крымчане паставілі пытаньне пра сувэрэнітэт — чаму татары ня могуць яго паставіць? Могуць.

Пра фэдэралізацыю Ўкраіны

Я катэгарычна супраць усякіх фэдэрацый. Мы атрымаем у цэнтры Эўропы дэстабілізацыю магутнай дзяржавы. Баевікі і падобныя зьбяруцца там. Нам што, гэта абыякава будзе? Не. Украіну трэба захаваць адзінай і цэласнай дзяржавай. Нельга праводзіць рэфэрэндумы пра фэдэралізацыю. Трэба супакоіць краіну. І толькі потым вырашаць сур’ёзныя пытаньні.

Украіна і НАТО

Што самае небясьпечнае? Калі кантынэнтальная частка Ўкраіны увойдзе ў НАТО альбо НАТО замацуецца ва Ўкраіне. Гэта самае непажаданае для Беларусі і Ўкраіны.

НАТО бычыць у нас ворагаў. Не сакрэт, што ў Польшчы геаграфічныя мапы – аж да межаў Менску. І мы бачым іх палітыку. Сёньня - мапы, размовы, шантаж. Чакаць, пакуль прыйдзе дзядзька з бізуном? Мы не вызначаем іх як агрэсара, але кажам: ня рухайцеся на Ўсход.

Пра пасярэдніцтва

Пасярэдніцтва не люблю больш за ўсё. Калі заўтра ЭЗ дадуць сыгнал, што яны гатовыя з намі супрацоўнічаць — мы гэта зробім. Пасярэднікі — гэта крывое люстэрка. Але калі б мне сказалі (хаця я ня рвуся), што гэта важна для маёй роднай Украіны і маёй Расеі — я гатовы адмовіцца шмат ад чаго.

Пра лідэра

Сёньня Ўкраіне патрэбны агульнанацыянальны лідэр. Шкада, што я пакуль ня бачу такога.

Пра карупцыю

Прычынай Майдану зьявілася страшнае становішча ў эканоміцы і карупцыя, якая прывяла да распаду ўлады. Уявіце, мае дзеці — ня дай Бог — пачалі б займацца бізнэсам і адбіраць бізнэс — каму гэта спадабаецца? Я Віталю Клічко, як спартовец спартоўцу, кажу — што вы там робіце? А ён расказаў гісторыю, як яго маці пайшла атрымаць грошы за памерлага бацьку, а яе дагнаў чыноўнік і сказаў: «Грошы ёсьць, але аддайце палову нам». І гэта, сказаў Клічко, уся Ўкраіна такая.

Калі б у Беларусі было так — я б зьехаў з глузду за адзін вечар.

Пра маму Міколкі

Мой малодшы сынок напалову ўкраінец.

Пра ўладу

Даверце мне Ўкраіну на паўтара году, і я навяду там парадак

Пра Плошчу-2010 у Менску

Нашым Майданам у 2010 годзе кіравалі спэцслужбы з Кіеву. У 2006 украінцы вучылі нашых, але мы іх хутка ўціхамірылі.

У нас апазыцыянэраў 400 чалавек у краіне. Мы іх ведаем пайменна.

Пра дыктатуру

Я «апошні дыктатар Эўропы». Я Пуціну сказаў: ты ўжо мяне пераплюнуў, зараз на цябе ўсё павесяць.