Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін патэлефанаваў у пятніцу прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму для абмеркаваньня амэрыканскіх прапаноў па пераадоленьні крызісу ва Ўкраіне. Гэтыя прапановы перададзены дзяржсакратаром кіраўніку МЗС Расеі ў Гаазе і распрацаваны сумесна з украінскім бокам і з эўрапейскімі партнэрамі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дома.
Падчас размовы прэзыдэнт Абама прапанаваў, каб Расея дала канкрэтны адказ у пісьмовым выглядзе на гэтыя прапановы. Прэзыдэнты дамовіліся, што кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў дзьвюх краін Кэры і Лаўроў сустрэнуцца, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні, інфармуе Белы дом.
Прэзыдэнт Абама зьвярнуў увагу свайго суразмоўцы, што ўрад Украіны захоўвае стрыманы падыход да крызісу і прасоўваецца па шляху канстытуцыйнай рэформы і дэмакратычных выбараў. Абама заклікаў Расею падтрымаць гэты працэс і пазьбягаць далейшых правакацыяў, уключаючы нарошчванне ваеннай сілы на межах з Украінай.
Прэзыдэнт ЗША заявіў прэзыдэнту Расеі, што ЗША працягваюць выступаць на карысьць дыпляматычнага вырашэньня крызісу ў цесным узаемадзеяньні з урадам Украіны і падтрымлівае ўкраінскі народ з мэтай разрадзіць крызіс. Прэзыдэнт Абама даў ясна зразумець, што гэта будзе магчымым толькі тады, калі Расея адвядзе свае войскі і ня будзе рабіць далейшых крокаў па парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны. Амэрыканскі лідэр паўтарыў, што ЗША рашуча выступаюць супраць дзеяньняў, ужо прынятых Расеяй па парушэньні сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.
Паводле паведамленьня прэс-службы Крамля, прэзыдэнт Расеі падчас тэлефоннай размовы прыцягнуў увагу прэзыдэнта ЗША да «працяглага разгулу экстрэмістаў, якія беспакарана зьдзяйсьняюць акты запалохваньня ў дачыненьні да мірных жыхароў, уладных структураў, органаў правапарадку ў розных рэгіёнах і ў Кіеве». У гэтым кантэксьце расейскі кіраўнік прапанаваў разгледзець магчымыя крокі міжнароднай супольнасьці па садзейнічаньні стабілізацыі становішча, інфармуе Крэмль.