Ужо сёньня, 29 сакавіка: дзень памяці футбаліста Пракапенкі

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – фэст беларускай хрысьціянскай творчасьці «Каласы пад сярпом тваім-2014». У праграме – гурты «Каўчэг», «Зоркі Забылі Зьзяць» ды іншыя. Адрас – вул Кавалёва, 72.

Славаччына – прэзыдэнцкія выбары.


ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1848 – Вясна народаў, рэвалюцыя ў Нямеччыне. У Бэрліне ў гэты дзень быў сфармаваны лібэральны ўрад.

1992 – 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

1996 – у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску адбылося пікетаваньне расейскай амбасады.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 – Лаўрэнці Берыя, камісар унутраных справаў СССР і кіраўнік атамнай праграмы СССР (расстраляны ў 1953).

1929 – Ленарт Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі.

1931 – Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр па мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, атрымала залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972-ім годзе.

1943 – Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1990-97).

У гэты дзень памерлі:

1904 – Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

1989 – Аляксандар Пракапенка, легендарны беларускі футбаліст.


ЦЫТАТА ДНЯ

Палітыка, якая не перашкаджае нічыім інтарэсам, не дае ніякіх вынікаў.

Джон Мэйджар