Зьбеглы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, які меў сёньня правесьці трэцюю прэс-канфэрэнцыю ў Растове, пакуль з журналістамі не сустрэўся. Расейскае агенцтва ІТАР ТАСС распаўсюдзіла яго зварот да ўкраінскага народу.
У ім Віктар Януковіч прапануе праводзіць рэфэрэндум пра статус кожнага рэгіёну ў складзе Ўкраіны і просіць выключыць сябе са складу Партыі рэгіёнаў.
«Як прэзыдэнт, які з вамі думкамі і душою, заклікаю кожнага грамадзяніна Ўкраіны са здаровым розумам — ня дайце самазванцам вас выкарыстаць. Патрабуйце правядзеньня рэфэрэндуму аб вызначэньні статусу кожнага рэгіёну ў складзе Ўкраіны. Толькі ўсеўкраінскі рэфэрэндум, а не экстраныя датэрміновыя выбары прэзыдэнта могуць у значнай ступені стабілізаваць палітычную сытуацыю і захаваць сувэрэнітэт і цэласнасьць Украіны», гаворыцца ў заяве.
Януковіч назваў усё, што адбывалася і адбываецца ва Ўкраіне «узброеным дзяржаўным пераваротам, які быў зьдзейсьнены апазыцыяй зброяй тэрарыстычных груповак пры поўнай падтрымцы некаторых заходніх дзяржаў.» Паводле яго «самазванцы ня маюць мандату даверу ўкраінскага народу», а анархія на вуліцах ня мае нічога супольнага з дэмакратыяй. Януковіч таксама запэўніў, што будзе дабівацца выкананьня дамоваў 21 лютага і таго, каб «вінаватыя ў развале дзяржавы панесьлі пакараньне».
Гэтую заяву расейскае агенцтва ІТАР-ТАСС ілюструе архіўным здымкам Януковіча. Як паведаміў карэспандэнту нашага Радыё Робэрту Колсану дэпутат Дзярждумы Сяргей Маркаў, Януковіч перанёс апэрацыю на сэрцы.