Заўтра Януковіч ізноў выступіць у Растове

Віктар Януковіч

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу, 28 сакавіка, дасьць прэс-канфэрэнцыю ў расейскім Растове-на-Доне.
Пра гэта паведамляе расейскамоўнае ўкраінскае «Радио Вести».

Пры гэтым час і тэма выступу пакуль невядомыя.

Падчас першай прэс-канфэрэнцыі былы прэзыдэнт Украіны адказаў на пытаньні журналістаў і заявіў, што ўсё яшчэ лічыць сябе прэзыдэнтам. Другі раз прадстаўнікам СМІ забаранілі задаваць пытаньні, і выступ Януковіча абмежаваўся толькі тэзысамі аб тым, што, нягледзячы на ўсе чуткі, ён жывы.