Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, што Расея ўдзячная Аляксандру Лукашэнку за яго пазыцыю па Крыме.
Паводле амбасадара, Лукашэнка «зафіксаваў факт таго, што Крым стаў расейскім».
«Мы яму за гэта ўдзячныя», — цытуе БелаПАН Сурыкава.
Аляксандар Сурыкаў выказаў занепакоенасьць падтрымкай украінскіх нацыяналістаў з боку беларускай апазыцыі.
«Мяне хвалюе шэсьце Дня Волі, якое было 25 сакавіка ў Менску. Нам ясна і зразумела, якімі сродкамі і спосабамі арганізуюцца гэтыя шэсьці, хто ў іх бярэ ўдзел. Але не зусім чаканым было зьяўленьне партрэтаў Бандэры, Шухевіча і іншых. Нас насьцярожвае шэсьце маладафронтаўцаў з партрэтамі нацыяналістаў. Маладыя людзі забываюць, ад каго пакутавалі іх бацькі, маці, бабулі. Нямецкая армія ўвайшла ў Львоў, і разам зь ёй — атрады ўкраінскіх нацыяналістаў. І ў першую ж ноч былі выразаныя ўсе габрэі. Гэта зрабілі не фашысты», — заявіў амбасадар.
25 сакавіка ў Менску беларуская апазыцыя правяла шэсьце і мітынг да Дня Волі. Сёлета акцыя прайшла пад знакам салідарнасьці з Украінай.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў таксама заявіў, што Расея ня бачыць ворага ва Ўкраіне.
Ён адзначыў, што Расея «настроена выбудоўваць дружалюбныя адносіны».
«Нас насьцярожвае сытуацыя: існуючая ўлада прыйшла туды на штыках нацыяналістычнага толку, сучаснага нацызму ва ўкраінскім тлумачэньні», — цытуе Інтэрфакс Сурыкава.
***
Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода адмовілі ў магчымасьці асьвятляць прэсавую канфэрэнцыю амбасадара Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Сурыкава.

«Мяне хвалюе шэсьце Дня Волі»

Сурыкаў: Расея ня бачыць ва Ўкраіне ворага