Ва Ўкраіне – паводле апошніх зьвестак сацыёлягаў – сярод патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты лідзіруе дэпутат Вярхоўнай Рады, мільярдэр Пятро Парашэнка.
Паводле інфармацыі Цэнтру сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў «Соцыс», Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, сацыялягічнай групы «Рэйтынг» і Цэнтру Разумкова, за Парашэнку гатовыя прагаласаваць амаль 25% жыхароў Украіны.
На другім месцы – лідэр партыі «УДАР» Віталь Клічко (8,9%), на трэцім – лідэр «Бацькаўшчыны», экс -прэм'ер Юлія Цімашэнка (8,2%).
За лідэра партыі «Свабода» Алега Цягнібока гатовыя прагаласаваць 1,7% выбаршчыкаў, за лідэра «Правага сэктару» Дзьмітрыя Яраша – 0,9% .
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне намечаныя на 25 траўня.
У рэйтынгу партый лідзіруюць «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі і партыя «Салідарнасьць» Пятра Парашэнкі – адпаведна, 15 і 14,9%.
На трэцяй пазыцыі – «УДАР» Віталя Клічко (11,3%), далей Партыя рэгіёнаў (10,5%) і Камуністычная партыя (амаль 5%).
Партыю «Свабода» падтрымліваюць 3,5% выбаршчыкаў, «Правы сэктар» – 1,8%.