Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы ў Брусэлі на саміце ЗША-Эўразьвяз, заявіў пра намер падтрымаць эўрапейскія краіны пастаўкамі энэрганосьбітаў, каб кампэнсаваць магчымыя наступствы санкцыяў супраць Расеі за анэксію Крыму.
«Мы хочам, каб Расея адчула на сабе санкцыі, але і эўрапейскія краіны адчуюць іх на сабе. Мы прымаем гэта пад увагу, энэргетыка ў цэнтры нашых намаганьняў. Усё гэта вядзе да неабходнасьці дывэрсыфікаваць крыніцы энэргіі, і мы ўжо дазволілі экспарт такой колькасьці энэрганосьбітаў, прыроднага газу, колькі не хапае Эўропе. Але такія рашэньні павінны прымаць і прыватныя кампаніі. Пытаньне, наколькі хутка змогуць нашы міністры энэргетыкі распрацаваць шляхі рэалізацыі. Гэта не адбудзецца ўмомант, але крызіс паказаў неабходнасьць дзейнічаць ужо цяпер. І гэта вынік нашай сустрэчы вялікай сямёркі».
Амэрыканскі прэзыдэнт таксама заклікаў Эўразьвяз самастойна зьмяншаць залежнасьць ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў.
«Аднак, Эўропе трэба глядзець і на свае рэсурсы. Ня толькі разьлічваць на паступленьне іх з ЗША. Не існуе адзінай таннай крыніцы энэргіі, кожны мае свае недахопы, нязручнасьці. Эўропа павінна будзе калектыўна вывучыць тое, што адбылося, і знайсьці дадатковыя крыніцы дывэрсыфікацыі і сваёй бясьпкі. Дапамога з ЗША – адна з мераў, якая дапаможа ЭЗ зьменшыць залежнасьць ад Расеі, але Эўропа і сама павінна шукаць сродкі».
Барак Абама таксама заявіў: «Мы абмяркоўваем, як зрабіць пастаяннай прысутнасьць НАТО ў краінах, якія адчуваюць сябе прыступнымі для нападу. І наша супольная абарона ня можа быць таннай. Ёсьць тэндэнцыя некаторых краінаў да зьмяншэньня выдаткаў на абарону – але сытуацыя на Ўкраіне паказвае, што свабода не бясплатная, і давядзецца плаціць за падтрыманьне войскаў НАТО ў стане пастаяннай боегатоўнасьці».
Прэзыдэнт Эўракамісіі Жузэ Мануэл Барозу ў сваю чаргу адзначыў: «Эўропа разьлічвае, што ЗША забясьпечаць доступ свайго сланцавага газу на эўрапейскія рынкі.
Мы даем сваім энэргетычным кампаніям ліцэнзіі на закупкі нафты і газу зь іншых краінаў, Эўропа рашуча працуе над скарачэньнем сваёй энэргетычнай залежнасьці.
Апошнія падзеі разбудзілі Эўропу, прымусілі яе сур'ёзна думаць над сваёй энэргетычнай бясьпекай. ЗША ужо экспартуе свой газ, кампаніі ўжо атрымалі ліцэнзіі на закупкі, але мы верым у вольны гандаль. Добра што прэзыдэнт Злучаных Штатаў пацьвердзіў, што ЗША маюць намер пашыраць гэтыя пастаўкі, але мы ў Эўропе таксама робім сваю «хатнюю справу».