Перш чым ушанаваць выбітных дзеячоў нацыянальнага адраджэньня, палітыкі й грамадзкія актывісты Гомеля прыехалі да ізалятара часовага ўтрыманьня Гомельскай абласной міліцыі.
Тут яны з кветкамі сустракалі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава – ён адбываў 10-суткавы арышт за пікет супраць анэксіі Расеяй украінскага Крыму.
Уладзімер Шыцікаў выйшаў з ізалятару з тым жа транспарантам, за які міліцыянты затрымалі яго 15 сакавіка каля гандлёвага дому «Рэчыцкі». На адным баку яго напісана: «Пуцінская Расея, ты звар’яцела», на другім: «Бляск рэзыдэнцый не ратуе дыктатараў».
Шыцікаў распавёў, што 23 сакавіка, у дзень выбараў у мясцовыя саветы, да яго некалькі разоў прыходзілі службоўцы ізалятару і пыталіся, ці будзе ён галасаваць. Шыцікаў адмаўляўся. Ад яго патрабавалі напісаць расьпіску на адмову. Сядзелец адказаў, што Выбарчы кодэкс не прадугледжвае на такі выпадак аніякіх расьпісак.
68-гадовы актывіст не шкадуе, што публічна выказаў свае стаўленьне да падзеяў ва Ўкраіне.
Ад ізалятара гомельскія актывісты рушылі ў вёску Раманавічы, што пад Гомелем. На тамтэйшых могілках пахаваны Цімох Вострыкаў – адзін з удзельнікаў «групы чатырох», якая ў 1952 годзе высадзілася на парашутах дзеля арганізацыі ў Беларусі нацыянальнага падпольля, але праз здрадніка была схопленая НКВД.
З Раманавіч мікрааўтобус з актывістамі ўзяў кірунак на вёску Сьцяг Працы. Тут пры канцы лютага пахавалі ўраджэнца Гомеля Міхала Жызьнеўскага, Героя Ўкраіны, які быў забіты ў Кіеве стрэлам у сэрца падчас падзеяў на Эўрамайдане. Да магілы Жызьнеўскага ўсклалі жалобны вянок.
Апошні прыпынак у вандроўцы – вуліца Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля. Тут на пустцы між шматпавярховікамі актывісты паклалі белыя і чырвоныя гвазьдзікі проста на зямлю. Калісьці на гэтым месцы стаяў бацькоўскі дом Палуты Бадуновай, дзяячкі Беларускай Народнай Рэспублікі, міністра сацыяльнай апекі. Памятнае месца ніяк не пазначана. Гарвыканкам адмовіўся пераназваць вуліцу імя баўгарскага камуніста Дзімітрава ў вуліцу імя Палуты Бадуновай.
Увечары неабыякавыя да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны гамельчукі сабраліся ў офісе АГП на вуліцы Палескай, дзе разам паглядзелі дакумэнтальны відэафільм пра Палуту Бадунову.