Віцебскаму сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву выпісалі позву на 25 сакавіка ў Першамайскі райаддзел міліцыі.
Аднак належным чынам позву не ўручылі, апавёў апазыцыянэр Свабодзе:
«Мяне не было дома, калі прыносілі позву. Пазванілі ў дзьверы кватэры, сын запытаўся, хто там і навошта. Яму сказалі, што зь Першамайскага РАУС і што позва для бацькі — за пікет 22 сакавіка. Сын расьпісвацца за яе ня стаў. Яму паведамілі, што я нібыта мушу прыйсьці ў міліцыю да 17 гадзіны. Але позвы я нават ня бачыў».
Пікет за байкот выбараў віцебскія актывісты КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка зладзілі напярэдадні асноўнага дня галасаваньня каля СШ № 46, дзе месьціліся некалькі выбарчых участкаў. Яны стаялі з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу», а потым Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэньні на выбары, бо лічыць, што ў Беларусі няма свабоднага волевыяўленьня грамадзян.
Сябра КХП БНФ Сяргей Каваленка зьняў акцыю на відэа і выклаў у інтэрнэт.
Верагодна, такім чынам супрацоўнікі міліцыі пра яе і даведаліся. Бо падчас акцыі ахоўнікаў правапарадку паблізу не было, і ўдзельнікаў не затрымлівалі.