У Бабруйску сябры суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў абвясьцілі папераджальную трохдзённую галадоўку.
Старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускаюць на тэрыторыю прадпрыемства, галадае ля прахадной. Трое актывістаў прафсаюзу акцыю пратэсту падтрымліваць на сваіх працоўных месцах.
Актывісты патрабуюць спыненьня перасьледу адміністрацыяй працаўнікоў заводу, якія зьяўляюцца сябрамі Свабоднага прафсаюзу Беларускага, а таксама ліквідаваньня дыскрымінацыйных пунктаў ў калектыўнай дамове. У патрабаваньнях значыцца і пункт пра допуск кіраўніка суполкі на тэрыторыю заводу ды выдзяленьне суполцы памяшканьня ў будынку заводакіраваньня. Галадоўнікі прапануюць адміністрацыі распачаць перамовы з суполкай.
Акцыя пратэсту распачалася 25 сакавіка а 9 гадзіне раніцы. Міхаіла Кавалькова міліцыя ўжо папярэдзіла пра недапушчальнасьць правядзеньня галадоўкі, на якую няма дазволу гарвыканкаму. Калі яна ня будзе спыненая, яе кваліфікуюць як несанкцыянаванае пікетаваньне. Паводле Кавалькова за ім ля прахадной вядзецца назіраньне. Акрамя міліцыі прысутнічае і прадстаўнік гарвыканкаму. Сілавых дзеяньняў супраць яго пакуль няма.