Больш як у 2 разы падвысіла фактычную яўку выбарцаў камісія выбарчага ўчастка № 8, якая месьціцца ў сярэдняй школе № 28 Савецкага раёну Гомеля.
Пра гэта паведаміла назіральніца кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Натальля Крывашэй.
«Паводле нашых падлікаў, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня на ўчастак прыйшлі 76 выбарцаў, а ў асноўны дзень — яшчэ 405. Агулам — 481 чалавек. Участковая камісія, якую ачольвае дырэктар школы Міхаіл Дарашкоў, падала, адпаведна, наступныя лічбы: 344 і 705 выбарцаў, то бок 1049 гараджанаў, якія нібыта ўзялі ўдзел у датэрміновым і асноўным галасаваньні. У сьпісах на ўчастку значыцца 1720 выбарцаў. Такім чынам, яўка выбарцаў, паводле нашых зьвестак, склала 27,9 адсотка, а выбарчая камісія налічыла ажно 60,9 адсотка».
Характэрная і такая акалічнасьць. Убачыўшы, што старшыня камісіі выдаў вялікі стос бюлетэняў чальцам камісіі, якія з урнай сабраліся на выезд па заяўках выбарцаў, назіральніца папрасілася паехаць разам. Міхаіл Дарашкоў пагадзіўся, што назіральніца мае такое права, але месца ў аўтамабілі няма. Маўляў, хочаш — бяжы за машынай.
Падчас падліку галасоў кіраўнік камісіі зладзіў паблізу стала для падліку бюлетэняў «самадзейны гурт» зь ліку тэхнічнага пэрсаналу школы і міліцыянта.
«Яны так голасна й дружна размаўлялі і сьмяяліся, каб нам, назіральнікам, не было чуваць, якія лічбы называюць пры падліках чальцы камісіі. На нашыя прэтэнзіі старшыня камісіі адказаў, што яны разам абмяркоўвалі школьныя пытаньні. А я так зразумела, што пацяшаліся з вынікаў галасаваньня», — апавяла назіральніца Натальля Крывашэй.