У Варшаве прапануюць ліст віцэ-сьпікера Думы Расеі накіраваць на аналіз псыхіятра.
Польскае Міністэрства замежных спраў атрымала ліст ад Дзяржаўнай думы Расеі, у якім зьмяшчаецца прапанова падзелу тэрыторыі цяперашняй Украіны, паведамляе польскае выданьне Gazeta.pl
Ліст падпісаў скандальны палітык Уладзімер Жырыноўскі.
МЗС Польшчы прапанавана накіраваць намаганьні на правядзеньне ва Ўкраіне рэфэрэндуму па далучэньні да Польшчы пяці заходніх абласьцей Украіны: Валынскай, Львоўскай, Івана- Франкоўскай, Цярнопальскай і Ровенскай.
Дарадца прэзыдэнта Польшчы па гуманітарных пытаньнях Томаш Налэнч ўжо адназначна пракамэнтаваў гэты ліст з Расеі:
«Гэтыя думкі — плод нейкага хворага ўяўленьня. Гэта проста абуральна прапанаваць Польшчы ўдзел у разьдзеле сяброўскай краіны і зьмяненьні яе межаў».
Томаш Налэнч адзначыў, што гэтае «афіцыйнае» пасланьне павінна быць накіравана на аналіз псыхіятра.
Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі пацьвердзіў факт атрыманьня ліста ад імя намесьніка старшыні Дзярждумы Расеі Ўладзімера Жырыноўскага і заявіў, што ягоныя «прапановы настолькі дзіўныя, што ніхто не разглядаў іх сур’ёзна».
Ён са шкадаваньнем заўважыў, што «частка расейскай палітычнай эліты ўсё яшчэ думае з пункту гледжаньня пакта Молатава-Рыбентропа».
Мала таго аналягічныя «прапановы» з боку афіцыйных асоб Расеі атрымалі таксама Вугоршчына і Румынія, якім прапанавана прэтэндаваць на Закарпацьце і Чарнаўцы. Украіне ж, паводле пляну Жырыноўскага, павінна застацца толькі яе цэнтральная частка.