У Крыме выкрадзены намесьнік камандуючага ВМС Ўкраіны

Генэрал-маёр Ігар Варанчанка ўжо суткі не выходзіць на сувязь. Па інфармацыі «5-га канала», ён выехаў з Сымфэропалю ў суправаджэньні невядомых людзей.
Група «Інфармацыйны супраціў» паведамляее, што намесьнік камандуючага ВМС УС Украіны па берагавой ахове генэрал-маёр Ігар Варончанка арыштаваны і знаходзіцца пад вартай у Севастопалі.

Раней у Крыме падчас штурму авіябазы ў Бельбеку быў арыштаваны камандзір часткі палкоўнік Юлій Мамчук. Па словах жонкі, ён знаходзіўся ў вайсковай турме ў Севастопалі. Нядаўна зьявілася непацьверджаная афіцыйна інфармацыя пра вызваленьне палкоўніка Мамчура.