Жывая Свабода з Ганнай Соўсь: Расейскія танкі на чэскіх могілках

Сёньня ў праграме.
На Херсоншчыне і пасьля крымскага рэфэрэндуму застаюцца расейскія вайскоўцы. Рэпартаж Зьмітра Галко з Херсону.

Паводле Цэнтравыбаркаму датэрмінова на мясцовых выбарах прагаласавала чацьвёртая частка выбарнікаў

Нехта расстаўляе цацачная расейскія танкі на чэскіх могілках

У палітвязьня Мікалая Аўтуховіча напярэдадні вызваленьня яшчэ пагоршыліся ўмовы ўтрыманьня

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.