Затрымалі кандыдата ў дэпутаты ад АГП Антона Жылко

Belarus - Minsk Tractor Works (MTW), Minsk, 30Jan2013

Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко затрыманы каля ўваходу ў мэтро на станцыю «Трактарны завод».
Тут разам са сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай ён раздаваў запрашэньні на сустрэчу з выбарцамі, якая мае адбыцца сёньня ў актавай залі СШ № 87.

Антона затрымалі двое ў цывільным і адвезьлі ў Партызанскі РУУС.

У сустрэчы з выбарцамі возьмуць удзел давераныя асобы кандыдата — экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч і былы прэм’ер краіны Міхаіл Чыгір, паведамляе прэс-служба АГП.