Міжнародныя аплатныя сыстэмы Visa і MasterCard перасталі аказваць паслугі па правядзеньні аплатных апэрацый для кліентаў банка «Россия», супраць якога ўлады ЗША ўвялі санкцыі.
Аб гэтым гаворыцца ў паведамленьні крэдытнай арганізацыі:
«ААТ АБ „Россия“ паведамляе, што не ўводзіў ніякіх абмежаваньняў на ажыцьцяўленьне апэрацый па плястыкавых картах.
Аднак міжнародныя аплатныя сыстэмы Visa і MasterCard без якіх-небудзь апавяшчэньняў перасталі аказваць паслугі па правядзеньні аплатных апэрацый для кліентаў банка», — цытуе паведамленьне Інтэрфакс.
Кліенты банка, якія маюць карты плацежных сыстэм Visa і MasterCard, могуць атрымаць грашовыя сродкі без усялякіх абмежаваньняў у банкаматах банка «Россия» , «Собинбанка» або Аб’яднанай разьліковай сыстэмы.
У мінулы чацьвер санкт-пецярбургскі банк «Россия» разам з двума сваімі акцыянэрамі Юрыем Кавальчуком і Генадзем Цімчанкам патрапіў пад санкцыі Мінфіна ЗША . Усе амэрыканскія актывы грамадзян і арганізацый, у дачыненьні да якіх уведзеныя санкцыі, замарожваюцца, транзакцыі фігурантаў сьпісу з грамадзянамі ЗША або на тэрыторыі ЗША забароненыя, гаворыцца ў заяве амэрыканскага Мінфіна.
Банк «Россия» па выніках 2013 года заняў 15-е месца па памеры актываў сярод расейскіх банкаў у рэйтынгу «Інтэрфакс-100».
Паводле справаздачы за 2012 года, у банку абслугоўвалася 24 тысячы карпаратыўных кліентаў, у асноўным — з паліўна-энэргетычнага комплексу. Банк абслугоўвае значную частку бізнэсу «Газпрома» — перш за ўсё групу «Газпром Міжрэгіёнгаз» і «Газпром энэргахолдынг».