Што будзе з украінскім візавым рэжымам: Жывы эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 18.00

Украінская Вярхоўная Рада прыняла дэклярацыю аб барацьбе за вызваленьне Украіны. На знак пратэсту супраць расейскай акупацыі Крыму Ўкраіна заявіла пра спыненьне чальцоўства ў СНД і пра магчымасьць увядзеньня візавага рэжыму з Расеяй.

Тым часам Расейская Дзяржаўная дума ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Крыма да Расеі.

У Беларусі да канца году будзе служыць каля тысячы расейскіх вайскоўцаў.

Цэнтральная выбарчая камісія сёньня паведаміла — за першыя два дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах да скрыняў прыйшло амаль 10% выбарцаў. Гэта болей, чым на папярэдніх выбарах у 2010 годзе, і яшчэ болей, калі параўноўваць з выбарамі 2007 году. Аднак незалежныя назіральнікі сьведчаць пра іншае: насамрэч выбарчыя ўчасткі — бязьлюдныя.

«Украіна выходзіць з СНД і заяўляе пра намер увесьці візавы рэжым з Расеяй. Як вы да гэтага ставіцеся?» На такое пытаньне адказалі жыхары Магілёва.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio