Штогадовую Гарадзенскую дыктоўку напішуць 22 сакавіка.
Сёлета Гарадзенскую дыктоўку ладзяць сумесна «Гарадзенская бібліятэка» і менскія курсы беларускай мовы «Мова ці кава». Дыктоўку будуць праводзіць паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч.
У якасьці тэксту дыктоўкі сёлета абраны гімн Украіны ў перакладзе на беларускую мову. Традыцыйна дыктоўка адбудзецца на Будзённага, 48а, а 12-й гадзіне. Кажа адзін з арганізатараў — Эдвард Дзьмухоўскі:
Дзьмухоўскі: «Мы ўсе цяпер сочым за тым, што адбываецца ва Украіне, хвалюемся за ўкраінскі народ. І абсалютна лягічна, што сёлета мы абралі ўкраінскую тэму — гэта ў знак салідарнасьці з нашым брацкім народам».