Нямеччына адмаўляецца ад вайсковай супрацы з Расеяй

Ангела Мэркель

Нямеччына прыпыніла буйную вайсковую зьдзелку з Расеяй у адказ на анэксію Масквой Крыма.
Міністар эканомікі Нямеччыны паведаміў, што кантракт, падпісаны ў 2011 годзе, які павінен быў даць Расеі абсталяваньне для Цэнтра мадэляваньня баявой абстаноўкі, ня можа быць выкананы.

Адзначаецца, што зьдзелка паміж расейскім урадам і абаронным падрадчыкам Rheinmetall складае каля 100 мільёнаў эўра. Нямецкія СМІ паведамляюць, што падчас стварэньня Цэнтра баявога мадэляваньня прадугледжвалася магчымасьць навучаньня каля 30 тысяч расейскіх салдат у год. Міністэрства эканомікі Нямеччыны паведаміла ў сераду, што экспарт стымуляцыйнага абсталяваньня «ў цяперашняй сытуацыі не апраўданы».

Нямеччына лічыць, што дзеяньні Расеі ў Крыме парушаюць міжнароднае права і разам зь іншымі краінамі Эўрапейскага зьвязу ўвяла санкцыі, накіраваныя супраць расейскіх чыноўнікаў.