Прэзыдэнт ЗША выключыў вайсковае ўмяшаньне ў сытуацыю ва Ўкраіне.
Абама заявіў, што баявыя дзеяньні з Расеяй «былі б недарэчныя».
«Мы будзем мабілізоўваць нашы дыпляматычныя рэсурсы, каб стварыць магутную міжнародную кааліцыю, даслаць дакладны сігнал аб тым, што Ўкраіна павінна сама вырашаць свой лёс», — заявіў Абама ў Сан-Дыега ў інтэрвію KNSD.
«Думаю, украінцы прызналі б, што баявыя дзеяньні з Расеяй былі б недарэчныя і не пайшлі б на карысьць Украіне», — адзначыў прэзыдэнт ЗША.
У іншым інтэрвію ў Сэнт — Луісе Абама паўтарыў, што вайсковы варыянт не разглядаецца, але Злучаныя Штаты і хаўрусьнікі гатовыя да таго, каб распачаць «яшчэ больш разбуральныя эканамічныя дзеяньні», перадае html Голас Амэрыкі.
«Відавочна, што мы ня хочам выклікаць сапраўдную вайну з Расеяй», — сказаў Абама. — «Украінцы гэтага ня хочуць. І ніхто такога не захацеў бы».
На думку прэзыдэнта ЗША, дзеяньні Ўладзіміра Пуціна былі прадыктаваныя «слабасьцю, а не сілаю». Абама лічыць, што Пуцін адчувае дыскамфорт, калі краіны аслабляюць сувязі з Крамлём, каб мець больш свабоды ва ўзаемадзеяньні з Захадам.
«Яго стратэгічныя рашэньні ні ў якім выпадку не заснаваныя на тым, ці думаў ён, што мы можам пачаць вайну з-за гэтага. Я думаю, існуе дакладнае разуменьне, што калі гаворка ідзе пра нашы ключавыя інтарэсы ці нашых хаўрусьнікаў па НАТО, мы можам сябе абараніць», — дадаў Барак Абама.

Your browser doesn’t support HTML5