Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіраваўся з візытамі ў Маскву і Кіеў у спробе дапамагчы вырашыць крымскі крызіс дыпляматычным шляхам.
Як паведамляе прэсавая служба Пан Гі Муна, ён прыбудзе ў расейскую сталіцу ў чацьвер вечарам, каб сустрэцца ў прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Акрамя таго, ён правядзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым і шэрагам іншых прадстаўнікоў расейскіх уладаў.
У пятніцу генэральны сакратар адправіцца ва Ўкраіну, дзе сустрэнецца з выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Аляксандрам Турчынавым і прэм’ер-міністрам Арсэніем Яцанюком, а таксама іншымі прадстаўнікамі вышэйшага кіраўніцтва краіны.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік ААН Фархан Хак, Пан Гі Мун спадзяецца на дыпляматычнае вырашэньне крызысу:
«Ён настойліва заклікае спыніць эскаляцыю напружанасьці і праявіць вытрымку. Ён мае намер яшчэ раз падкрэсьліць гэты заклік у ходзе сустрэч з уладамі Расеі і Ўкраіны. Ён лічыць, што галоўнае — гэта пачаць наўпросты дыялёг паміж Масквой і Кіевам, нацэлены на выпрацоўку канкрэтных захадаў, накіраваных на дыпляматычнае рашэньне. Акрамя таго, ён лічыць, што шлях да дыпляматычнага вырашэньня па-ранейшаму адкрыты, калі бакі гатовыя пайсьці на гэта».