У Крыме ноччу пасьля ўльтыматуму афіцыйнага Кіева былі вызваленыя ўкраінскія закладнікі — грамадзкія актывісты і вайскоўцы.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў актывіст Сяргей Кавальскі, які праінфармаваў, што на адміністрацыйнай мяжы паміж Крымам і Хэрсонскай вобласьцю каля вёскі Чангар на свабоду выйшлі Анатоль Кавальскі і Андрэй Шчакун. Сяргей Кавальскі кажа, што гэтых людзей абмянялі, але не ўдакладніў, на каго менавіта.
Аб вызваленьні закладнікаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў і дэпутат Вярхоўнай Рады Анатоль Грыцэнка. Ягоны сын, актывіст Аўтамайдана Аляксей Грыцэнка быў сярод людзей, затрыманых прадстаўнікамі самаабвешчанай ўлады Крыму.
Апрача таго вызвалены адмірал Сяргей Гайдук, камандуючы ВМС Украіны і грамадзкія актывісты Міхаіл Давыдзенка, Максім Трывідзенка, Сяргей Супрун, Юрый Шаўчэнка.
Раней прэсавая служба выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава паведаміла, што закладнікі, захопленыя ў Крыме расейскімі ваеннымі і прадстаўнікамі самаабвешчанай ўлады Крыма, павінны быць вызваленыя ноччу іначай будуць прадпрынятыя захады тэхнічнага і тэхналягічнага характару. А 21.00 ўчора пачаўся перамоўны працэс па вызваленьні закладнікаў.