НАТО: анэксія Крыму - найцяжэйшая пагроза з часоў халоднай вайны

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн назваў сёньня анэксію Расеяй ўкраінскага Крыму найцяжэйшай пагрозай эўрапейскай бясьпецы з часоў халоднай вайны.

Масква выкарыстала незаконны рэферэндум у Крыме, праведзены пад дуламі аўтаматаў, як апраўданьне гэтай анэксіі, нагадаў ён, выступаючы ў Вашынгтоне ў ходзе візіту ў ЗША.

«Расея разарвала на шматкі збор міжнародных нормаў, спрабуючы перамаляваць карту Эўропы і выклікаўшы на працягу некалькіх тыдняў найсур'ёзны крызіс з часоў халоднай вайны. Такія паводзіны супярэчаць міжнародным нормам, і ім ня месца ў 21-м стагодзьдзі. Саюзнікі ў НАТО падтрымліваюць Украіну. Мы падтрымліваем сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - заявіў ён.

Анэксіяй Крыму Расея ставіць пад пагрозу сваю ўласную бясьпеку, бо падрывае давер да Масквы на міжнароднай арэне, адзначыў генэральны сакратар НАТО.

Ён зноў заклікаў Расею прытрымлівацца яе міжнародных абавязацельстваў, спыніць усю ваенную дзейнасьць ва Ўкраіне і шукаць мірнага палітычнага выйсьця з крызісу.