Пуцін хоча два масты цераз Керчанскі праліў

Паром у Керч

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на нарадзе зь сябрамі ўраду загадаў Мінтрансу пабудаваць Керчанскі мост у двух варыянтах — аўтамабільным і чыгуначным.
Міністар транспарту Максім Сакалоў адзначыў, што прадугледжваецца таксама будоўля падводнага тунэля пад Керчанскім пралівам.

Сёлета расейцы правядуць у Керчанскім праліве праектна-пошукавыя працы, бо там ня самыя простыя геалягічныя і гідралягічныя ўмовы. А да канца году будзе выбраны аптымальны варыянт для далейшага праектаваньня. Потым спатрэбіцца пэўны пэрыяд для рэалізацыі праектных рашэньняў, пасьля чаго можна будзе пачынаць будоўлю.

«У любым выпадку мы будзем максымальна хутка паралельна ажыцьцяўляць усе гэтыя працэсы, каб выйсьці на будаўніцтва моста ў максымальна кароткія тэрміны», — паабяцаў кіраўнік ведамства.

Шырыня Керчанскага праліву ў самым вузкім месцы — каля 5 км.