Нягледзячы на страляніну ў Крыме, Захад не павінны забывацца, што галоўная барацьба ідзе за кантроль над усходам Украіны, піша ў сёньняшнім выпуску Guardian брытанскі пісьменьнік і гісторык Цімаці Гартан Эш.
Памятаеце, памятайце: гаворка ідзе пра ўсю Ўкраіну, а ня толькі пра Крым. Уладзімер Пуцін гэта ведае. Украінцы гэта ведаюць. Як паказала забойства ўкраінскага вайскоўца, урад у Кіеве ня можа зрабіць нічога, каб аднавіць свой кантроль над Крымам. Вырашальная барацьба цяпер за ўсходнюю Ўкраіну. Калі ўся Ўкраіна, у тым ліку ўсход, возьме ўдзел у мірных, свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбарах 25 траўня, яна можа выжыць як цэласная незалежная дзяржава (мінус Крым). Яна таксама вернецца на адназначна дэмакратычны, канстытуцыйны шлях. Ва ўсім, што будзе рабіць Эўразьвяз і Захад на працягу найбліжэйшых двух месяцаў, гэта павінна быць нашым галоўным прыярытэтам.
Толькі злачынна наіўны чалавек або цынічны «попутчік» можа сьцьвярджаць, што Масква актыўна не падтрымлівае прарасейскія групы, якія цяпер намагаюцца стварыць хаос, дэзарыентацыю і гвалт у такіх гарадах як Данецк і Харкаў. У аўторак у New York Times быў выдатны аповед відавочцы адной такой зрэжысаванай дэманстрацыі ў Харкаве. Каля пастамэнту гіганцкай статуі Леніна на велізарным плякаце быў надпіс «Наша радзіма: СССР!» Як адзначылі журналісты, усё гэта было зроблена для расейскага тэлебачаньня. Незалежна ад таго, што ўрэшце вырашыць рабіць Пуцін: тлумачэньне ў мэдыях будзе падрыхтаванае: ці то будзе эскаляцыя ўварваньня, ці то шантаж, каб вярнуць усю краіну ў сфэру ўплыву Расеі, чаму ён без сумневу аддае перавагу.
Аднак было б у роўнай ступені наіўна рабіць выгляд, што няма рэальных страхаў сярод многіх ва ўсходняй Украіне. Пачаць варта з адмовы ад цэтлікаў «этнічныя ўкраінцы» і «этнічныя расейцы». Яны практычна нічога ня значаць. Тут існуе пераменлівая і складаная мяшанка нацыянальных, моўных, грамадзянскіх і палітычных тоеснасьцяў. Ёсьць людзі, якія лічаць сябе расейцамі. Ёсьць тыя, хто у жыцьці карыстаецца пераважна расейскай мовай, але вызначаюць сябе як украінцаў. Ёсьць незьлічоная колькасьць сем'яў зьмешанага паходжаньня, з бацькамі, бабулямі і дзядулямі, якія пераехалі з усяго былога Савецкага Саюзу. Большасьць зь іх не хацелі б рабіць нейкі выбар. Падчас апытаньня, праведзенага ў першай палове лютага, толькі 15% апытаных у Харкаўскай вобласьці і 33% вакол Данецка хацелі, каб Украіна аб'ядналася з Расеяй.
У тым жа апытаньні гэты паказчык для Крыму складаў 41%. Але вазьміце месяц палітычнай радыкалізацыі, расейскі захоп і адключэньне ўкраінскамоўных тэлеканалаў. Дадайце бязьлітасныя рэпартажы расейскамоўных мэдыяў пра «фашысцкі пераварот» у Кіеве, якія ўзмацняюцца некаторымі бязглуздымі словамі і жэстамі пераможных рэвалюцыянэраў у Кіеве. Адніміце крымскіх татараў і ўкраінцаў, якія жывуць у Крыме, бо яны ў значнай ступені байкатавалі рэфэрэндум. Пасаліце вялікай жменяй выбарчай фальсыфікацыі. Вуаля, з 41% атрымоўваецца 97%.
Зьмяняе лічбы і прыхільнасьці ня проста «палітычная тэхналёгія» Расеі. У такія траўматычныя моманты адбываецца тое, што тоеснасьці пераключаюцца і крышталізуюцца зусім нечакана, як нестабільнае хімічнае злучэньне, у якое дадаюць адну кроплю рэагенту. Учора вы былі югаславам; сёньня вы разьюшаны сэрб або харват.
Так што ўсё, што робіцца ва Ўкраіне і для яе на працягу бліжэйшых тыдняў і месяцаў павінна быць вылічана так, каб захаваць гэтае злучэньне-тоеснасьць ад зьмены стану. Незадоўга да дзіўнай імпэрска-крыклівай прамовы прэзыдэнта Пуціна ў Крамлі ў аўторак па ўкраінскім тэлебачаньні паказалі яшчэ адну прамову. Прамаўляючы па-расейску, часовы ўкраінскі прэм'ер-міністар Арсень Яцанюк сказаў, што «дзеля захаваньня адзінства і сувэрэнітэту Ўкраіны» ўрад у Кіеве гатовы даць «самы шырокі спэктар паўнамоцтваў» пераважна расейскамоўным рэгіёнам на ўсходзе. Гэта будзе ўключаць наданьне гарадам права самім кіраваць уласнымі паліцэйскімі сіламі і прымаць рашэньні аб адукацыі і культуры.
Гэта было менавіта тое, што трэба рабіць. Цяпер ён і яго калегі павінны паехаць у гэтыя мясьціны, і сказаць гэта зноў і зноў – на расейскай мове. Яны павінны падтрымаць расейскую мову ў якасьці другой афіцыйнай у гэтых абласьцях. Яны не павінны адкідаць размовы пра фэдэралізацыю проста таму, што Масква таксама выступае за яе. Яны павінны актыўна жадаць, каб на прэзыдэнцкіх выбарах быў прарасейскі кандыдат. І яны павінны зрабіць усё магчымае, каб гарантаваць, што выбары будуць свабоднымі і справядлівымі, у тым ліку з разнастайным асьвятленьнем у СМІ на расейскай і ўкраінскай мовах – у адрозьненьне ад галасаваньня ў Крыме.
Захад у цэлым і Эўропа ў прыватнасьці, можа падтрымліваць гэта шмат якім чынам. АБСЭ, Эўразьвяз і іншыя міжнародныя арганізацыі павінны заслаць туды паток назіральнікаў. Заходнія ўрады павінны гарантаваць, каб улады Ўкраіны мелі грошы плаціць па рахунках цяпер. Палітычныя партыі і няўрадавыя арганізацыі могуць даслаць сваіх дарадцаў. Захад таксама можа падняць стаўкі. Ён можа зрабіць эканамічныя прапановы адносінаў з Эўразьвязам у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве больш прывабным. Ён можа пагражаць Маскве санкцыямі нашмат горшымі за ўжо прынятыя, ня толькі калі Пуцін увядзе ва ўсходнюю Ўкраіну свае сілы – са знакамі адрозьненьня ці без – але калі ён працягне спрабаваць дэстабілізаваць яе праз пасярэднікаў.
Таксама надышоў час шчыра пагутарыць з украінскімі алігархамі, такімі як Рынат Ахметаў, які мае ва ўсходняй Украіне такі ж уплыў, як любая дзяржаўная ўстанова. Ціха, але цьвёрда ім трэба паказаць бізун і пернік: ружовую будучыню для вашага бізнэсу ў сусьветнай эканоміцы, калі вы дапаможаце Ўкраіне выжыць як незалежнай, сувэрэннай дзяржаве; фінансавае ўдушэньне і бясконцыя судовыя разборы, калі вы гэтага ня зробіце. (Адзін з усходніх алігархаў, Дзьмітры Фірташ, ужо быў арыштаваныя ў Аўстрыі на запыт аб экстрадыцыі ад ФБР. Кажуць, што гэта ўсё праз інвэстыцыйны праект яшчэ з 2006 году. Нічога агульнага зь бягучымі палітычнымі падзеямі, вы ж разумееце.) Калі алімпійскі від спорту Пуціна – жорсткае дужаньне, мы ня можам абмежавацца бадмінтонам.
Нішто з гэтага ня значыць, што падзеі ў Крыме ня маюць значэньня самі па сабе. У сваёй крамлёўскай прамове Пуцін набраў некалькі красамоўных пунктаў на тэме аднабаковых дзеяньняў ЗША і заходніх падвойных стандартаў, але тое, што ён зрабіў, пагражае асновам міжнароднага парадку. Ён падзякаваў Кітаю за падтрымку, але ці хоча Пэкін, каб тыбэтцы аддзяліліся ў выніку рэфэрэндуму? Ён нагадаў як Савецкі Саюз прыняў аб'яднаньне Нямеччыны і зьвярнуўся да немцаў з заклікам падтрымаць аб'яднаньне «рускага сьвету», які відаць уключае ў сябе ўсіх рускамоўных. З рыторыкай, якая больш нагадвае 1914 год, чым 2014 , пуцінская Расея цяпер відавочна рэваншысцкая дзяржава.
Бяз згоды ўсіх частак існуючай дзяржавы (адсюль поўнае адрозьненьне ад Шатляндыі), без належнага канстытуцыйнага працэсу, і без свабоднага і справядлівага галасаваньня, была разбураная тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны, гарантаваная 20 гадоў таму Расеяй, ЗША і Вялікабрытаніяй. З практычнага пункту гледжаньня, на мясцовасьці, гэта немагчыма адрабіць назад. Аднак яшчэ можа быць уратаваная палітычная цэласнасьць астатняй Украіны.