Дзярждума Расеі рыхтуецца ў пятніцу ратыфікаваць пагадненьне аб далучэньні Крыма і Севастопаля да Расеі
Пра гэта заявіў віцэ-сьпікер Дзярждумы, намесьнік кіраўніка фракцыі «Адзіная Расея» Сяргей Жалязьняк,— перадае «РИА Новости».
«Мае калегі прыкладуць максымум намаганьняў, каб ужо ў пятніцу мы маглі ратыфікаваць пагадненьні і запусьціць працэдуру прыняцьця фэдэральных канстытуцыйных законаў і даць калегам у Савеце Фэдэрацыі выканаць сваю частку працы», — сказаў Жалязьняк.
Ён адзначыў, што ў Дзярждуме ў пятніцу будзе пленарнае пасяджэньне і таксама яму вядома, што Савет Фэдэрацыі на пятніцу прызначыў дадатковае пленарнае пасяджэньне.
«Пытаньне аб хутчэйшай ратыфікацыі пагадненьняў будуць праведзенае да канца гэтага тыдня», — сказаў Жалязьняк.
Ён адзначыў, што сёньня дэпутаты правядуць кансультацыі са сваімі крымскімі калегамі з нагоды ратыфікацыі пагадненьняў.