Золата Свабоды: Песьні Плошчы — 2006

Радыё Свабода прадстаўляе адмысловы выпуск «Гукапісу Свабоды», які прысьвечаны песьням Плошчы-2006.
19 сакавіка 2006-га ў Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Паводле афіцыйных дадзеных, перамог Аляксандар Лукашэнка, які набраў 83% галасоў.

На знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў моладзевыя актывісты паставілі палаткі на Кастрычніцкай плошчы Менску. Кастрычніцкую плошчу нефармальна перайменавалі ў плошчу імя Кастуся Каліноўскага.

Намётавае мястэчка прастаяла да 3:15 раніцы 24 сакавіка. Спэцназ міліцыі разагнаў мястэчка. Арыштавалі амаль 500 чалавек.



Гукапіс Свабоды — штодзённая музычная праграма музыкі і шоўмэна Аляксандра Памідорава. Гучала на хвалях Свабоды ў 2007–2008 гадах.

Усё Золата Свабоды — тут

Падрабязьней пра Плошчу-2006 чытайце ў кнізе «Плошча», якая выйшла ў Бібліятэцы Свабоды.