У Крыме выкралі і вывезьлі ў поле журналіста Радыё Свабода

Леўка Стэк

У аўторак, 18 сакавіка, у Бахчысараі невядомыя напалі на журналіста «Радыё Свабода» Леўка Стэка.

Пра інцыдэнт ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Журналіст паведаміў, што трапіў у Крым 16 сакавіка, бесьперашкодна праехаўшы Джанкой.

«Чувакі выцягнулі мяне з аўтобуса, надзелі кайданкі, мяшок на галаву і кінулі на задняе седала сваёй машыны. Думаю, хацелі паказаць мясцовыя славутасьці архітэктуры, таму каталіся мы доўга. Зрэшты, экскурсію я не ацаніў, усё ж такі праз чорную тканіну відаць ня так і шмат. Скончылася наша спатканьне пасярод жывапіснага крымскага поля. Гэта тут, мабыць, традыцыя такая. Хлопцы «падзякавалі» за працу, але папрасілі ў бліжэйшы час да іх не заяжджаць Кажуць, добрага патрошку. Разьвіталіся шчыра: «Слава Украіне, б. .. «Пачуцьці перапаўнялі, таму я прамаўчаў», — напісаў ён.



Журналіст толькі празь некаторы час змог паведаміць пра сваё месцазнаходжаньне: «Вось толькі цяпер дабраўся да цывілізацыі Выбачайце, калі прымусіў перажываць Я і сам не чакаў такога цёплага прыёму»