ЗША асудзілі крокі Расеі па афіцыйнай анэксіі Крымскага рэгіёну Ўкраіны як пагрозу міжнароднаму міру і парушэньне міжнароднага права, заявіў прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні.
«Мы не прызнаем гэтай спробы анэксіі», — падкрэсьліў ён.
Паводле яго, Расея за свае дзеяньні ўжо заплаціла пэўную цану, якая нанесла шкоду расейскай эканоміцы і валюце, а таксама яе месцы ў сьвеце. «Далейшыя дзеяньні, далейшыя правакацыі прывядуць да таго, што давядзецца заплаціць яшчэ больш», — папярэдзіў прадстаўнік Белага дому. ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расеі, дадаў ён.
Паводле яго, прэзыдэнт ЗША Барак Абама цяпер працуе над «стварэньнем і падтрымкай кансэнсусу ў супраціве гэтым дзеяньням для таго, каб усе мы калектыўна, у ЗША, у Эўропе і ў Азіі, падтрымалі Ўкраіну і далі зразумець, што такія дзеяньні міжнародная супольнасьць не прымае» .
У Эўропе прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, асудзіўшы дзеяньні Расеі, таксама папярэдзіў, што бліжэйшае пасяджэньне Эўрапейскай рады (саміт ЭЗ) 20 і 21 сакавіка «стане падставай даць цьвёрды і скаардынаваны эўрапейскі адказ на новы этап сытуацыі».