Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, камэнтуючы выступ расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, пагадзіўся з ранейшай ацэнкай канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, што Пуцін страціў сувязь з рэчаіснасьцю.
— Чым можна патлумачыць тое, што ўчора быў адазваны зь Дзярждумы законапраект аб спрошчаным далучэньні тэрыторыяў, а сёньня прэзыдэнт далучае Крым да Расеі? Гэта можа мець толькі адно тлумачэньне: ён хоча прысабечыць сабе славу зьбіральніка Расеі, зноў стаць такім героем, якому аднаму належыць гэты сумнеўны гонар. Гэта ўжо хворы эгацэнтрызм.
— Як могуць далей разьвівацца падзеі пасьля гэтай анэксіі Крыму?
— Кожны дзень чакаеш чагосьці лепшага, а кожны дзень прыносіць толькі дрэнныя навіны. Таму вельмі цяжка будаваць нейкія аптымістычныя прагнозы, бо варта чакаць самага дрэннага. Сьвет давядзецца адбудоўваць па-новаму. Ужо ня дзейнічаюць ніякія абяцаньні, ніякія падпісаныя дамовы, бо адны з падпісантаў, з буйных дзяржаў, гэтыя дамовы парушаюць, а другія ня здольныя іх абараніць. І абараніць уласныя ж гарантыі. Таму сёньня толькі зброя, страх і сіла могуць гарантаваць непарушнасьць межаў, незалежнасьць і сувэрэнітэт кожнай дзяржавы.
— А чым можа пагражаць Беларусі такое стаўленьне Расеі да сваіх суседзяў і міжнародных дамоўленасьцяў?
— Калі Пуцін заяўляе, што Ўкраіна не зусім законна выйшла са складу СССР, калі ён ва Ўкраіне паводзіць сябе так, як у сваёй краіне, не пытаючыся ні дазволу, ні думкі міжнароднай супольнасьці, калі ён у Беларусь, не пытаючыся фармальна дазволу яе нібыта прэзыдэнта марыянэткавага, уводзіць свае зьнішчальнікі, праводзіць калёну зэнітных установак, то сувэрэнітэт становіцца папяровым, цалкам марыянэткавым. І толькі еднасьць, салідарнасьць усяго беларускага грамадзтва магла б сёньня абараніць наш сувэрэнітэт. Але ж гэтай салідарнасьці і паразуменьня беларускай нацыі ня толькі не назіраецца — хутчэй мы бачым адваротнае, паколькі беларуская інфармацыйная прастора амаль цалкам падпарадкаваная расейскай. І нават беларускія СМІ ня чуюць уласнага прэзыдэнта, які адзначыў, што ён нібыта за захаваньне цэласнасьці Ўкраіны.
— Ці пойдзе афіцыйны Менск усьлед за Расеяй, ці прызнае далучэньне Крыму да Расеі?
— Такога жаданьня я не прадбачу, каб Лукашэнка сам павёўся на гэтую авантуру. Але я не выключаю ціску. Менавіта ціск вымушаў Януковіча і скасаваць дамову з ЭЗ, і потым сілавым спосабам разганяць Майдан. Гэта было толькі пад ціскам Расеі. То няўжо Крэмль ня будзе ціснуць на Лукашэнку?А на яго націснуць значна прасьцей. Бо ён і сам згодны паддавацца гэтай расейскай шызафрэніі.