Абама пра санкцыі супраць Расеі: «Гэта толькі пачатак»

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў перад журналістамі, дзе афіцыйна абвясьціў аб увядзеньні санкцый у дачыненьні да шэрагу расейскіх афіцыйных асоб, вінаватых у парушэньні сувэрэнітэту Ўкраіны.
Абама заявіў, што рэфэрэндум у Крыму быў «відавочным парушэньнем» міжнародных нормаў, аднак ён дадаў, што захоўваецца магчымасьць вырашыць гэты крызыс дыпляматычным шляхам.

Прэзыдэнт ЗША таксама заявіў, што ўведзеныя санкцыі — гэта толькі пачатак і яны могуць быць больш жорсткімі, калі Расея працягне праводзіць палітыку, якая пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

«Мы будзем калібраваць наш адказ, у залежнасьці ад дзеяньняў Расеі», — заявіў Барак Абама.

Ён сказаў, што ЗША і іх эўрапейскія саюзьнікі разьлічваюць, што Расея выведзе войскі з Крыма, дапусьціць у Крым міжнародных назіральнікаў і будзе супрацоўнічаць з украінскім урадам.

http://graphics8.nytimes.com/bcvideo/1.0/iframe/embed.html?videoId=100000002772540&playerType=embed