Украінскі палітык Віталь Клічко заявіў, што Крым пасьля галасаваньня аб уваходжаньні ў склад Расеі «чакае катастрофа».
«Крым сёньня знаходзіцца на мяжы гуманітарнай катастрофы. Украінскія грамадзяне там пакінутыя на ласку замежных акупантаў і мясцовага крыміналітэту. Там таксама могуць пачацца этнічныя чысткі. Небясьпека пагражае крымскім татарам, этнічным украінцам і патрыётам Украіны», – падкрэсьліў Клічко.