Уладзімеру Раманоўскаму далі 10 сутак

Уладзімер Раманоўскі

Суд Савецкага раёну Менску пакараў Аляксандра Арастовіча і Ўладзімера Раманоўскага 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

16 сакавіка ля Камароўскага рынку ў Менску адбыўся перадвыбарчы пікет, які ладзіла Аб’яднаная грамадзянская партыя. Яго ўдзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзьняволеных.

Падчас пікету затрымалі дзесяць чалавек. На пяцярых — Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Арастовіча, Уладзімера Раманоўскага, Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву — склалі адміністрацыйныя пратаколы. Ноч яны правялі на Акрэсьціна.